Уладзімер Дабравольскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Дабравольскі
Remove ads

Уладзімер Мікалаевіч Дабравольскі (30 ліпеня 1856, сяло Краснасьвяцкае Смаленскага павету Смаленскай губэрні Расейскай імпэрыі, цяпер Пачынкаўскі раён Смаленскай вобласьці Расеі — 7 траўня 1920, Смаленская вобласьць) — беларускі і расейскі краязнаўца, этнограф і мовазнаўца.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

З шляхецкага роду, сын чыноўніка. У 1876 годзе скончыў Смаленскую гімназію і падаў дакумэнты ў Пецярбурскі ўнівэрсытэт на філялягічны факультэт, але з прычыны цяжкай хваробы мусіў перавесьціся на гістарычна-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, каб быць бліжэй да Смаленшчыны. Па сканчэньні трэцяга курсу выправіўся ў першую этнаграфічную экспэдыцыю ў Арлоўскую губэрню, на радзіму бацькі. Паводле выніках экспэдыцыі склаў рукапісны зборнік «Песьні Арлоўскай губэрні Дзьмітраўскага павету», за які атрымаў малы срэбраны мэдаль Расейскага імпэрскага геаграфічнага таварыства.

У 1880 годзе скончыў унівэрсытэт і атрымаў прызначэньне ў Смаленск: на настаўніка літаратуры, лёгікі і гісторыі ў Марынскую жаночую гімназію. Прапрацаваў два гады, але мусіў быў паводле стану здароўя пакінуць службу. З 1883 году перабраўся ў свой маёнтак, зьбіраў этнаграфічны, фальклёрны і лінгвістычны матэрыял. Яшчэ на чацьвертым курсе ажаніўся зь Еўдакіяй Вішнеўскай. Спачатку разам з жонкай жыў у Краснасьвяцкім, але ў 1887 годзе пераехаў у Данькава. За дзесяць гадоў абʼезьдзіў усю Смаленскую губэрню. Вынікам гэтага сталі навуковыя працы «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (у чатырох частках) і «Смаленскі абласны слоўнік». Напісаў артыкул пра гукаперайманьні ў народнай мове, пазьней апублікаваны ў «Этнаграфічным аглядзе». У сярэдзіне 1880-х гадоў падаў рукапіс першага тому «Смаленскага этнаграфічнага зборніка» ў Геаграфічнае таварыства, па чым стаў сябрам-супрацоўнікам таварыства. У 1894 годзе пабачылі сьвет яшчэ два тамы, а ў 1903 годзе выйшаў з друку апошні том этнаграфічнага зборніка.

З 1902 году працаваў інспэктарам народных вучэльняў у Разанскай губэрні, у 1906—1917 гадоў — у Ельнінскім павеце Смаленскай губэрні. З 1918 году выкладаў «Псыхалёгію славеснай творчасьці» і «Гісторыю тэатру» на чырвонаармейскіх курсах у Смаленску. Чытаў лекцыі з этнаграфіі і гісторыі расейскага тэатру пры Беларускім народным унівэрсытэце ў Маскве, Віцебскім інстытуце народнай адукацыі і Смаленскім аддзеле Маскоўскага археалягічнага інстытуту[2].

Па сьмерці жонкі (сакавік 1920 году) выправіўся з сынам Аляксеем з Смаленску ў Данькава. У дарозе быў застрэлены невядомымі. Спачыў недалёка ад Данькава.

Remove ads

Асноўныя працы

Выдаў «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (т. 1-4, 1891—1903 гады), напісаў шмат артыкулаў мовазнаўчага характару (пра гукаперайманьні, народныя прозьвішчы, пра таемныя мовы краўцоў, канавалаў, мяшчанаў). Найбольш каштоўная праца ў галіне мовазнаўства — «Смаленскі абласны слоўнік» (1914 год), які зьмяшчае 16 560 артыкулаў з дыялектнымі словамі расейска-беларускага памежжа. Праца складалася на падставе матэрыялаў для «Смаленскага этнаграфічнага зборніка», таму ілюстрацыямі ў ёй служаць і ўрыўкі з апісаньняў абрадаў, звычаяў, побыту.

Разам з Мікалаем Бэрам запісаў больш за 500 мэлёдыяў народных песень[3].

Remove ads

Літва і люцічы

Запісаў на Смаленшчыне два старажытныя паданьні, адно зь якіх сягае да XIII ст., дзе Літва завецца Лютвою[4][5].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads