Уладзімер Палуян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мер Мікала́евіч Палуя́н (нар. ў 1961 годзе, в. Некрашэвічы Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (2009—2014).

Хуткія факты Міністар па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

1982—1988 — працаваў на МТЗ фрэзэроўшчыкам, наладчыкам, сакратаром камітэту камсамолу.

У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава.

1991—1994 — дырэктар шматпрофільнага малога прадпрыемства «Цімэн» у Менску.

1994—1997 — вядучы спэцыяліст, галоўны экспэрт Кантрольнай палаты Беларусі.

1997—2002 — галоўны спэцыяліст, начальнік упраўленьня, намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня Камітэту дзяржкантролю.

2002—2004 — начальнік інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне Менску.

З 2004 году — першы намесьнік міністра па падатках і зборах.

У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

З 4 сьнежня 2009 году па 27 сьнежня 2014 — міністар па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Санкцыі ЭЗ

10 кастрычніка 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[1]. Міністар па падатках і зборах рашэнньем Рады Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] ад 15 кастрычніка 2012 году быў прызначаны адказным за дзейнасьць падатковых органаў, якія падтрымалі крымінальную справу супраць праваабаронцы Алеся Бяляцкага, выкарыстоўваючы падставу у выглядзе ўхіленьня ад сплаты падаткаў[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads