Уладзімер Скарынкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімер Максімавіч Скарынкін (4 чэрвеня 1939, Віцебск) — беларускі паэт і перакладчык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і Максіма Ільліча (у 1945 загінуў на фронце) і Афанасіі Іванаўны. У 1943—1945 разам з маці быў вывезены ў працоўныя лягеры ў г. Лібава, затым у Бромберг. У 1946—1956 вучыўся ў сярэдняй школе № 2 г п. Гарадок Віцебскай вобласьці. У 1956—1960 слухач Рыскага вышэйшага інжынэрна-авіяцыйнага вучылішча. У 1960—1961 студэнт Рыскага інстытуту інжынэраў грамадзянскай авіяцыі, пасьля сканчэньня якога працаваў інжынэрам па спэцабсталяваньні самалётаў Менскай авіяцыйна-тэхнічнай базы (1961—1970), начальнікам аварыйна-выратавальнай службы Беларускага ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыі (1970—1982). У 1982—1987 — намесьнік дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменьнікаў Беларусі. З сакавіка 1987 на творай рабоце. З 1992 у апараце Саюза пісьменьніаў Беларусі.
Жыве ў Менску.
Remove ads
Творчасьць
Дэбютаваў вершам «Першы яблык» у газэце «Піянер Беларусі» (1955). Першы зборнік вершаў «Буслы над аэрадромам» (1969). Аўтар вянка санэтаў «Вачэй тваіх паляны» (1980), паэм «Дарога ў неба» (1970), «Насустрач веку» (1971), «Сьляпы дождж» (1974), «Высокае сонца» (1976), «Узьнясеньне» (1983), «Астральны знак Скарыны» (1986). Асноўныя тэмы яго твораў — маленства, апаленае вайной, любоў да роднай зямлі, яе гісторыі, роздум над складанымі праблемамі сучаснасьці, пытаньні духоўнасьці. Творы У. Скарынкіна перакладаліся на расейскую і ўкраінскую мовы.
Піша для дзяцей (кнігі вершаў, скорагаворак і казак «Канікулярная ангіна», 1991; «Падарожжа ў Крайшарад», 1997; фантастычна-прыгодніцкія апавяданьні «У карэце па белым сьвеце», 2000).
На беларускую мову пераклаў зборнікі вершаў М. Рубцова «Рускі агеньчык» (1986), М. Вінграноўскага «Украінскі прэлюд» (1999), паэму Дантэ «Боская камэдыя» (1997), паэмы Дж. Байрана, «Дон Жуан» і «Прароцтва Дантэ» (2004).
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Нацыянальная прэмія Італіі[1] (1998);
- Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы (2000);
- Прэмія міжнароднага таварыства «Дантэ» (2001).
Бібліяграфія
- Гукавы бар’ер. Мн., 1972;
- Дазвольце ўзлёт. Мн., 1975;
- Чацвёрты разварот. Мн. 1979;
- Вугал атакі. Мн., 1983;
- Пасадачныя агні. Мн., 1985;
- Выратавапьны плыт. Мн., 1988;
- Размова на парозе. Мн., 1991;
- Лосвіда. Мн., 1993;
- Апошняе слова. Мн., 1994.
Пераклады
- Дантэ Аліг'еры Боская камедыя / Пераклад з італьянскай, тлумачэнэньні і пасляслоўе Уладзіміра Скарынкіна; Прадмова і рэдактар перакладу Янкі Сіпакова; Мастак Уладзімір Савіч. — Менск: Мастацкая літаратура, 1997. — 541 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). — 2800 ас. — ISBN 985-02-0467-2
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads