Уладзімер Тугай
беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Васі́левіч Туга́й (7 траўня 1951, Нароўля, Палеская вобласьць БССР — 13 кастрычніка 2024) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003).
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1976 року скончыў гістарычны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту імя Горкага. Пасьля навучаўся ў асьпірантуры (1978—1981).
У 1982 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Рост творчай і працоўнай актыўнасьці працаўнікоў саўгасаў БССР (1966—1975 гг.)» (навуковы кіраўнік — прафэсар Віталь Фамін(d)). У 2003 року абараніў доктарскую дысэртацыю «Латыскі этнас у сацыяльна-эканамічным і культурным жыцьці Беларусі (XIX — першая палова XX ст.)». Дацэнт (1988). Прафэсар (2004).
У 1969—1971 роках служыў у Савецкай Арміі. Сакратар камітэту камсамолу (1976—1982), намесьнік дэкана гістарычнага факультэту (1982—1988), сакратар парткаму (1988—1991) МДПІ імя Горкага. Дэкан (1991—2005), загадчык катэдры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча (2005—2015) гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка. З 2016 року — загадчык цэнтру ўсеагульнай гісторыі і міжнародных стасункаў Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. У 2020 року адмовіўся працягваць свой кантракт на знак салідарнасьці з калегамі, звольненымі пасьля выступу супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і зьбіцьця пратэстоўцаў.
Remove ads
Дзейнасьць
Дасьледаваў гісторыю Беларусі, нацыянальных меншасьцяў — латышоў(d), летувісаў, палякаў, немцаў.
Адзін з аўтараў кнігі «Дзе песьні з Даўгавы гучалі» (1992, з А. Галавачом)
Узнагароды
Узнагароджаны мэдалямі «За працоўную адзнаку», «Францішка Скарыны», знакам «Выдатнік народнай асьветы», ганаровымі граматамі Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР, ганаровымі граматамі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Бібліяграфія
- Польскія нацыянальныя Саветы на Беларусі (20—30 гг. XX ст.) // Гісторыя Беларусі: Вуч. дапам. для студэнтаў гіст. факультэтаў. Мн., 1994;
- Сусветная гісторыя XIX—XX стст.: Вучэб. дапам. для 11-га кл. — Мн., 1996 (у сааўт.);
- Літоўскі этнас на Беларусі (літоўскія нацыянальныя Саветы ў 20—30 гг. XX ст.) // Пытанні гісторыі, метадалогіі і методыкі выкладання. Мн., 1998;
- Немецкий этнос в Белоруссии (вторая половина XIX — 30-е гг. XX в.) // Гісторыя: прабл. выкладання. 1998. № 1;
- Всемирная история новейшего времени: Учеб. пособ. для 9-го кл. — Мн., 1998 (в соавт.);
- Латышы на Беларусі. — Мн., 1999;
- Этнічныя групы ў Латгаліі (XVI—XVIII стст) — Мн., 2001;
- Арганізацыя сістэмы адукацыі і асветніцкая дзейнасць улад у Віцебскай Латгаліі (канец XVIII—XIX ст.) — Мн., 2002.
- Латышскі этнас у сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці Беларусі. — Мн., 2003;
- Сусветная гісторыя навейшага часу: Вучэб. дапам. для 9-га кл. — Мн., 2003 (у сааўт.);
- Всемирная история новейшего времени (1945—2002 гг.): Эксперимент. учеб. для 10-го кл. — Мн., 2003 (в соавт.);
- Сусветная гісторыя навейшага часу 1945—2005 гг.: Учеб. для 10-га кл. — Мн., 2006 (у сааўт.);
- Древние германцы: Средние века: Учеб. пособ. для вузов. — Мн., 2006;
- Чырвоны Мазыранін — Мінск: Бел. навука, 2022.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads