Нароўля
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наро́ўля — места ў Беларусі, на правым беразе Прыпяці. Адміністрацыйны цэнтар Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8046 чалавек[1]. Знаходзіцца за 125 км ад Гомлю, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Мазыром і Ельскам. Прыстань на Прыпяці. У выніку катастрофы на ЧАЭС апынулася ў зоне радыяактыўнага забруджваньня.
Remove ads
Нароўля — даўняя слабада, сяло, пазьней мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі. Да нашага часу тут захаваўся палацава-паркавы комплекс Горватаў у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася каталіцкая капліца, помнік архітэктуры XIX ст., зьнішчаны савецкімі ўладамі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае



Ці не ўпершыню Нароўля згадваецца сярод судовых актаў Кіеўскага ваяводзтва[a] ў дэкрэце ад 20 ліпеня 1604 году, у якім пан Лукаш Сапега абвінаваціў суседа пана Януша Збараскага ў гвалтоўным насланьні слуг і баяраў з маёнтку свайго Валадаркі на грунты вёсак Завайць і Нароўля ды забраньні нямалалікіх стагоў сена, у нападзе на ўгодзьдзі вёскі Смалігавічы і ўгоне коней, валоў ды інш. У той жа дзень пан Ян Юндзіл падаў у суд на сужэнцаў Лукаша і Зофію з Кмітаў[b], дзедзічку добраў Чарнобыля, Сапегаў за насланьне войта «ze słobody ich Narowli»[c] на луг, да вёскі Вербкавічы прыналежны, ды забраньне там кабаноў і сьвіней у падданага вербкавіцкага. 21-м траўня 1607 году датаваны судовы дэкрэт, у якім пан Юзаф Будзіла, харунжы мазырскі, абвінаваціў панства Лукаша і Зофію Кміцянку Сапегаў за гвалты падданых іхнага маёнтку Антонаўскага зь вёсак Нароўлі і Смалегавічаў, учыненыя ў добрах пацярпелага, а менавіта ў вёсцы Багуцічы, што ў Мазырскім павеце. Дэкрэтам ад 25 жніўня 1609 году на адрас пані Ганны з Косткаў, удавы па князю Аляксандру Штэмбэргу, і яе нашчадкаў князёў Астроскіх было заяўлена патрабаваньне панства Лукаша, апекуна, і Зофіі Кміцянкі, дзедзічкі, Сапегаў выдаць зьбеглых падданых зь места Чарнобылю, вёсак Нароўлі, Завайці, Антонаўкі ды інш. 26 жніўня 1609 году Лукаш і Зофія Сапегі праз суд выдалі Мікалаю Харлінскаму і жонцы яго Гальшцы Андраважаўне квіт што да грашовай кампэнсацыі за рабункі іх падданых антонаўскіх, смалігаўскіх, нараўлянскіх, завайцянскіх ды за напад на Нароўлю. 17 жніўня 1613 году паміж панам Мікалаем Харлінскім з Астраглядавічаў і сужэнствам Сапегамі ўзьнікла праблема вяртаньня зьбеглых да Нароўлі сялянаў вёскі Вербкавічы, прыналежнай падаўцу скаргі[3].


Паводле нараўлянскага краязнаўца Васіля Чайкі, у фондах НГАБ у Менску захоўваецца дакумэнт, пазначаны 10-м лістапада 1682 году. У тэксьце яго вядзецца пра разьмежаваньне ўгодзьдзяў Антонава, Смалегавічаў (Смольговичей), Нароўлі, якія трымаў пан Дамінік Міхал Служка, староста рэчыцкі, з добрамі Вербкавічы і Канатоп, прыналежнымі Ксавэраўскаму[d] езуіцкаму калегіюму[5].
На 1738—1741 гады ленным уладальнікам фальваркаў Нароўля, Мухаеды, Вуглы і Прудок быў наваградзкі кашталян Антоні Аскерка[6]. Потым спадчыньнікам маёнткаў Антонаў, Нароўля, Мухаеды і Вуглы стаў сын Рафал Алаізі[7].

У мэтрычных кнігах Юравіцкага касьцёлу Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ёсьць запіс пра тое, як 12 красавіка 1739 году місіянэр-езуіт, ксёндз Адальбэрт Чэрскі ахрысьціў Марыяну Катарыну, дачку шляхетных Станіслава і Катарыны Яскульскіх, кумамі — панства Якуб Фаворынскі і Даратэя Левандоўская, а зьдзейсьнена таямніца in oppido Narowla[8].
У лістах да расейскіх чыноўнікаў у Кіеве, датаваных 10-м (21) і 14-м (25) траўня 1751 году, ротмістар Ашмянскага павету пан Францішак Антоні Ракіцкі паведамляў, што пасьля Чарнобылю і шэрагу іншых пасешчаў, у тым ліку і ягоных (брагінскіх), каля 30 гайдамакаў 26 красавіка (7 траўня) дайшли да мястэчка Нароўлі, дзе падпалілі хаты, двор пана Рафала Алаізія Аскеркі, маршалка мазырскага, дашчэнту разрабавалі, адміністратара маёнтку пана Адахоўскага, які больш за гадзіну ад іх адбіваўся, і некалькіх слуг да сьмерці катавалі і неміласэрна забілі. Гарматы, што былі ў замку[e], але якія цяжка было забраць, горшую зь лёгкай зброі, медны і цынавы посуд, маёнткавую дакумэнтацыю на шматкі падраўшы, патапілі ў рацэ, а нарабаваныя каштоўнасьці на 150 000 злотых пагрузілі на 4 дуба і рушылі ўніз па Прыпяці да Дняпра і далей да расейскай мяжы[9][f].

Каля 1760 году Рафал Аскерка збудаваў у Нароўлі царкву Яна Багаслова[12].

Канвакацыйны сойм 1764 году прызнаў ленны маёнтак Нароўля зь вёскамі Антонаў, Галоўчыцы, Карпавічы, Мухаеды, Вуглы «y dalszemi wszystkiemi attynencyami» Рафала Алаізія Аскеркі, маршалка Мазырскага павету, яго дзедзічным уладаньнем[13]. Пасьля Рафала (†1767) Нароўляй, Бабічамі (будучым Барбаровам), Скрыгалавам і інш. завалодаў сын Ян Мікалай Аскерка[14].
Паводле габрэйскага перапісу 1765 года кагал мястэчка Нароўлі і навакольных паселішчаў налічваў 316 плацельшчыкаў пагалоўшчыны[15].
13 і 15 лістапада 1773 году, паводле актаў Оўруцкага гродзкага суда, узнавіліся памежныя канфлікты што да ўгодзьдзяў вёсак Навасёлкі Хвойніцкага маёнтку князёў Шуйскіх (апекуноў Людвікі Шуйскай), старостаў ніжынскіх, і Кажушкі Нараўлянскага[g] маёнтку войскага мазырскага Яна Мікалая Аскеркі. Пачаліся яны з пасечанага і папаленага хвойніцкага (навасёлкаўскага) лесу. 28 лютага 1778 году ў оўруцкія кнігі было нават занесена разьмежаваньне часоў біскупа М. Паца і харунжага Ш. Харлінскага (1579 г.). 8 лютага, 19 красавіка і 30 чэрвеня 1787 году датаваныя судовыя абвінавачваньні сужэнствам Каралем і Людвікай Канстанцыяй з князёў Шуйскіх Прозарамі Яна Аскеркі, стражніка польнага літоўскага, у тым, што насланыя ім кажушкаўцы навасёлкаўцаў зьбілі-скалечылі, зьнішчылі межы, пакапалі капцы ды новыя, выгодныя для сябе насыпалі. 23 лютага 1793 году ў Оўруцкім гродзе «przez ugodę wieczystą» была зацьверджана мапа пазначанай капцамі мяжы паміж вёскамі Кажушкі[h] стражніка Аскеркі і Навасёлкі абозных Прозараў[17].
Пад уладай Расейскай імпэрыі


У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Нароўля апынулася ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні, з 29 жніўня 1797 году далучаны да Рэчыцкага павету той самай Менскай губэрні. За ўдзел у вызвольным паўстаньні 1794 году маёнтак быў сканфіскаваны ў Яна Мікалая Аскеркі і перададзены былому паслу Расеі ў Рэчы Паспалітай Якаву Сівэрсу. На 1795 год тут было 37 двароў. У 1800 годзе каля мястэчка пачалі працаваць гута і вінакурны завод.
30 чэрвеня 1803 году было складзена, а 13 сакавіка 1806 году зьмешчана да кніг Рэчыцкага земскага суда разьмежаваньне добраў Хвойнікі абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў, Тульгавічы харунжага мазырскага Феліцыяна Стоцкага і Барбароў[i] тытулярнага саветніка Андрэя фон Гольста[j]. Wieś Kożuszki ў тым дакумэнце выступала, як attinencya Barborowszczyzny, а яе ўгодзьдзі разьмяжоўваліся з грунтамі хвойніцкіх Навасёлак, Тульгавічаў і фальварка Бабчын hrabstwa Brahińskiego[18].


1 верасьня 1816 году маёнтак Нароўля А. фон Гольста набыў за суму ў 242 650 рублёў серабром Ігнацы Горват. У 1825 годзе гэтая частка спадчыны нябожчыка Ігнацыя (†1820) дасталася сыну Даніэлю Горвату[19].
Калі пасьля Барбарова Аляксандра Горвата, 11 чэрвеня 1831 году невялічкі паўстацкі адзьдзел Фелікса Кеневіча праходзіў праз маёнтак Нароўлю пана Д. Горвата, яму былі аддадзены 6 коней[20].

У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 179 жыхароў мястэчка Нароўлі абодвух полаў зьяўляліся прыхаджанамі тутэйшай Яана-Багаслоўскай царквы, а 27 асобаў з маёнтку Нароўля былі вернымі парафіі Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Кімбараўцы[k][23].
У парэформавы пэрыяд Нароўля — цэнтар аднайменнай воласьці.
У сьпісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павету) Менскай епархіі на 1876 год у складзе прычту царквы Яана Багаслова ў Нароўлі названыя настаяцель а. Васіль Біруковіч, в. а. штатнага псаломшчыка Даніла Дубінскі, просьфірня Надзея Прорвіч. Прыхаджанамі, акрамя сяла Нароўлі, былі жыхары вёсак Рубеж, Канатоп, Кнураўка, Завайць, Смалегавічы і Рудня Смалегаўская[24], зь якіх мужчынскага полу налічвалася 470, жаночага — 483 душы[25].
Уладальнікам маёнтку Нароўля з 33 500 дзесяцінамі ўгодзьдзяў у даведніку 1889 году названы Артур, сын Даніэля, Горват[26].
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Нароўлі дзеялі царква, школа і каталіцкая капліца. На 1909 год у маёнтку Нароўль налічвалася 14 двароў, 150 жыхароў, у аднайменных мястэчку — 162 двары, 1528 жыхароў, сяле — 110 двароў, 486 жыхароў, параходнай прыстані — 1 двор з 3 жыхарамі[27]. У 1913 (1911) годзе уладальнікам маёнтку Нароўля ў 16 678 дзесяцін угодзьдзяў быў Эдвард, сын Артура, Горват[28]. З 1913 году пачала працаваць кандытарская фабрыка.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Нароўлю занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісання Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Нароўля з воласьцю, аднак, была ўведзена ў склад часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[29].
1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Барбароў увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

У 1924 годзе Нароўлю вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох у Ельскім раёне). У 1930-я гады савецкія ўлады ўзарвалі каталіцкую капліцу, помнік архітэктуры XIX ст.[30] 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і ўвайшло ў склад Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
У Другую сусьветную вайну з 27 жніўня 1941 да 30 лістапада 1943 году Нароўля знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
З 8 студзеня 1954 году Нароўля — у складзе Гомельскай вобласьці.
3 лістапада 1971 году паселішча атрымала статус места. 20 верасьня 1998 году адбылося ўрачыстае асьвячэньне касьцёла Сьвятога Крыжа[31].
- Мястэчка на старых здымках
- Палац, інтэр’ер
- Каталіцкая капліца
- Капліца, інтэр’ер
- Парк
- Студня і стайні
- Брама
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 139 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1885 год — 452 чал.[12]; 1897 год — 1,1 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1941 год — 4,7 тыс. чал.; 1959 год — 4,8 тыс. чал.; 1970 год — 6,6 тыс. чал.; 1991 год — 10,8 тыс. чал.; 1998 год — 7,1 тыс. чал.[32]; 2000 год — 7,4 тыс. чал.[33]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 8,0 тыс. чал.; 2006 год — 8,5 тыс. чал.; 2008 год — 8,4 тыс. чал.; 2009 год — 8110 чал.[34]; 2016 год — 7929 чал.[35]; 2017 год — 7910 чал.[36]; 2018 год — 8046 чал.[1]
Адукацыя
У Нароўлі працуюць 3 сярэднія школы, 4 дашкольныя ўстановы.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Культура
Дзеюць дом культуры, кінатэатар.
Мас-мэдыя
Выдаецца раённая газэта «Прыпяцкая праўда».
Remove ads
Забудова
У 1981 годзе зьявіўся праект дэталёвага пляну цэнтру Нароўлі. Асноўныя вуліцы места забудоўваюцца 2—5-павярховымі дамамі. Утварылася некалькі мікрараёнаў. Рака Нараўлянка падзяляе места на 2 жылыя масівы — заходні і ўсходні.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура
Дзее Нараўлянскі этнаграфічны музэй. Спыніцца можна ў мескім гатэлі[37].
Славутасьці

Каля Нароўлі знаходзіцца помнік археалёгіі — паселішча эпохі бронзавага веку.
- Забудова гістарычная (канец ХІХ ст.; фрагмэнты)
- Могілкі юдэйскія
- Палацава-паркавы комплекс Горватаў (XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Капліца (XIX ст.)
- Сынагога (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова (1760)
Remove ads
Асобы
- Генадзь Кулажанка (1952 — лічыцца каля 1981) — актывіст беларускамоўнага самвыдату ў 1970-х гг.
- Андрэй Павук (нар. 1982) — беларускі блогер, грамадзка-палітычны актывіст
- Давід Сімановіч (нар. 1932) — беларускі паэт, празаік, перакладчык
- Мікалай Смольскі (1905—1976) — батанік, акадэмік НАН Беларусі
- Уладзімер Тугай (1951—2024) — гісторык
Заўвагі
- Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі, згодна з указам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году, Кіеўскае ваяводзтва стала часткаю Кароны Польскай[2]. Мазырскі павет, на тэрыторыі якога пазьней узьнікла слабада Нароўля, пад уплывам віленскага ваяводы, канцлера ВКЛ і мазырскага старосты Мікалая Радзівіла Рудога ды падтрымаўшай яго павятовай шляхты, быў выведзены з Кіеўскага і далучаны да Менскага ваяводзтва ВКЛ. Але шмат цікавых зьвестак, што да памежных жыцьцёвых канфліктаў, захавалася ў Кіеве.
- Дачка пана Філона Сямёнавіча Кміты, ваяводы смаленскага.
- У газэтным матэрыяле памылкова запісана, нібы ў Кіеўскім. Ксавэраў – сяло ў Малынскім раёне Жытомірскай вобласьці Украіны. У 1768 г. калегіюм пераведзены да Оўруча[4].
- Пры канцы вясны 15 рабаўнікоў з дабром былі схопленыя расейцамі, а перад тым двое павешаныя і адзін застрэлены «поляками», астатніх упарта пільнавалі. На допытах высьветлілася, што рухаліся гайдамакі двума гуртамі па 20 і 11 чалавек, таму лёгка абыходзілі заставы, ды што ўсе яны – з запароскіх казакоў і «малороссиян»[10]
- Кажушкі маглі выступаць нібыта і асобным маёнткам, як падчас канфіскацыі пасьля паўстаньня 1794 г., калі ў ім налічвалася 379 душ[16].
- Ці ня сам абозны Прозар, з павагі да памяці старэйшага сябра і яго каханай жонкі, працягваў называць маёнтак Барбаровам, хоць цэнтральным дваром здаўна была Нароўля? Нароўля значна бліжэй да Кажушак, што на супрацьлеглым беразе Прыпяці. А і надалей фальваркам зь сялом Кажушкі валодалі Горваты, уласьнікі маёнтку Нароўля, не Барбароў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads