Уладзіслаў Ясюкевіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Ясюкевіч (нарадзіўся 30 траўня 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Уладзіслаў пачаў кар’еру ў клюбе «Іслач» у Другой лізе і ўжо тады быў асноўным гульцом каманды. Разам з клюбам прайшоў шлях да Найвышэйшай лігі, дзе стаў віцэ-капітанам каманды. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[3]. 1 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, у якасьці капітана вывеўшы сваю каманду на матч супраць «Нафтану» (2:0). Пазьней трывала выходзіў на поле на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У другой палове сэзона 2017 году стаў радзей зьяўляцца ў складзе, а канец сэзону прапусьціў праз траўмы. У сэзоне 2018 году звычайна заставаўся на лаўцы запасных, правёўшы за асноўную каманду толькі адзіны матч у Найвышэйшай лізе і два ў Кубку Беларусі, гуляў таксама за дубль. У сьнежні 2018 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[4].
З студзеня 2019 году знаходзіўся на праглядзе ў берасьцейскім «Руху» і ў выніку падпісаў кантракт з клюбам[5]. Быў трывалым гульцом асноўнага складу берасьцейскай каманды. У студзені 2020 году кантракт з «Рухам» быў ануляваны[6]. У лютым 2020 году стаў гульцом бабруйскай «Белшыны»[7]. Трывала гуляў у стартавым складзе бабруйчанаў, але ня выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў «Белшыну»[8]. У лютым 2021 году далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[9]. У сэзоне 2021 году часьцей гуляў у пачатковым складзе, аднак нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з дынамаўцамі[10].
У сакавіку 2023 году стаў гульцом «Маладэчна-2018»[11]. Пакінуў клюб у ліпені 2023 году[12] і неўзабаве далучыўся да «Астраўца»[13]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Астравец»[14].
Міжнародная
У студзені 2016 году ўпершыню быў выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі на ўдзел у Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу, дзе 23 студзеня і дэбютаваў у камандзе, правёўшы ўвесь матч супраць адналеткаў з Латвіі. Усяго за моладзевую зборную правёў тры матчы.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads