Першы ўрад Арсеня Яцанюка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ура́д Арсе́ня Яцаню́ка — ўрад Украіны, створаны ў выніку падзеяў Эўрамайдану напрыканцы лютага—пачатку сакавіка 2014 году ды які існаваў да ўтварэньня другога ўраду Арсеня Яцанюка, па выніках выбараў ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2014). Паводле ўкраінскага заканадаўства ачольваецца прэм’ер-міністрам краіны, якім зьяўляўся Арсень Яцанюк.
Новы ўрад краіны неўзабаве быў прызнаны большасьцю краінаў міжнароднае супольнасьці, у прыватнасьці канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель, прэм’ер-міністаркай Латвіі Лаймдатай Страўюма і прэм’ер-міністрам Летувы Альгірдасам Буткявічусам, якія 27 лютага гэтага ж году афіцыйна павіншавалі Арсеня Яцанюка з прызначэньнем на пасаду[1][2][3]. У той жа дзень віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ЗША выражае падтрымку часоваму ўраду краіны на чале зь Яцанюком[4][5][6][7]. Між іншым, падзеі, у выніку якіх быў сфармаваны новы ўрад краіны, былі асуджаныя Расеяй як незаконны пераварот, падобныя ацэнкі выказалі таксама прадстаўнікі ўладаў на Крымскім паўвостраве. Гэта, у сваю чаргу, спрычынілася да працягу г.зв. Крымскага крызісу, у якім актыўны ўдзел узялі прарасейскія ўладавыя структуры рэгіёну пры падтрымцы Расеі[8][9][10][11].
Remove ads
Утварэньне
Напрыканцы лістапада 2013 году ў Кіеве, а потым па ўсёй тэрыторыі краіны пачаўся шэраг антыўрадавых дэманстрацыяў, якія, незважаючы на некалькі пэрыядаў своеасаблівага згасаньня пратэстаў, разьвіліся ў буйныя антыўрадавыя выступленьні. Урэшце ў выніку пратэстаў тагачасны прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч уцёк з краіны, і 21 лютага 2014 Вярхоўная Рада Ўкраіны, карыстаючыся вернутай на той момант Канстытуцыяй 2004 году, зацьвердзіла імпічмэнт Януковіча і надала паўнамоцтвы сьпікера Рады й выканаўца абавязкаў прэзыдэнта краіны аднаму зь лідэраў апазыцыі, Аляксандру Турчынаву[12].
Упершыню ўрад быў прадстаўлены на галоўным месцы пратэстаў Эўрамайдану, Майдане Незалежнасьці 26 лютага[13], на наступны дзень склад ураду быў зацьверджаны на чарговай сэсіі Вярхоўнае Рады[14][15]. У складзе новага ўраду не было прадугледжана ніводнае пасады для прадстаўнікоў партыі УДАР, у тым ліку й для ейнага лідэра, Віталя Клічко[16][17], у выніку чаго прадстаўнікі партыі адмовіліся ад фармаваньня новага ўраду[18].
У першы дзень утварэньня новага ўраду 250 дэпутатаў з партыяў Бацькаўшчына, УДАР і Свабода ўтварылі дэпутацкія фракцыі Эканамічнае разьвіцьцё й Сувэрэнная Эўрапейская Ўкраіна[19].
Як паведамляецца, новы ўрад не выказвае жаданьня па далучэньні Ўкраіны да НАТА[20].
Remove ads
Склад
Ніжэй прыведзены пералік новых чальцоў ураду Ўкраіны. Курсівам указаныя выканаўцы абавязкаў міністра.
24 ліпеня гэтага ж году старшыня ўраду Арсень Яцанюк падаў у адстаўку з прычыны распаду кааліцыі «Эўрапейскі выбар». Як адзначыў Яцанюк, дзеля фармаваньня новае кааліцыі давялося б прыбегнуць да супрацоўніцтва з прыхільнікамі былога ўраду — Партыяй Рэгіёнаў і КПУ, якія, на думку Яцанюка, блякуюць ініцыятывы ўраду, аднак Яцанюк падкрэсьліў недапушчальнасьць гэтага варыянту. Іншым варыянтам паводле Яцанюка стала адстаўка прэм’ер-міністра й ураду, на што, на думку прэм’ера, урадавыя асобы й мусяць пайсьці[23].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads