Урбан III
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Урбан III (па-лацінску: Urbanus PP. III), сьвецкае імя Умбэрта Крывэльлі (па-італьянску: Umberto Crivelli; 1120, Мілян — 20 кастрычніка 1187, Фэрара) — папа рымскі з 25 лістапада 1185 году па 20 кастрычніка 1187 году.
Умбэрта нарадзіўся каля 1120 году ў Куджона й паходзіў з шляхетнай мілянскай сям’і Крывэльлі. Атрымаў багаслоўскую адукацыю ў Балёньні. У 1162 годзе разам зь сям’ёй, якая падтрымлівала гвэльфаў, быў выгнаны зь Міляну Фрыдрыхам Барбаросам і зьехаў у Францыю. У Францыі стаў арцыдыяканам Бурскай катэдры, пасьля вяртаньня ў Мілян быў спачатку канонікам, а затым арцыдыяканам Мілянскай катэдры. 9 траўня 1185 году стаў арцыбіскупам Міляну. Пасьля скону Люцыюса III, то бок 25 лістапада 1185 году, Умбэрта быў у той жа дзень абраны папам і ўзяў імя Ўрбан III.
Галоўнай праблемай Урбана III быў канфлікт з імпэратарам Фрыдрыхам Барбаросам, які разгарэўся з новай сілай пры ягоным папярэдніку Люцыюсе III. Адной з прычынаў канфлікту была адмова Фрыдрыха вярнуць Сьвятому Пасаду Таскану.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads