Урумская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уру́мская мова (саманазва: урум тыль) — адна з моваў цюрскае моўнае сям’і, на якой размаўляюць некалькі тысячаў чалавек у некалькіх вёсках на паўднёвым усходзе Ўкраіны, а таксама ў дыяспары. Часта можа разглядацца як адны з дыялектаў крымскататарскае мовы. На мове размаўляюць грэкі-ўрумы — этнаграфічная група грэкаў, якія ў 1778 годзе былі пераселеныя ўрадам Расеі з Крыму на Паўночнае Прыазоўе. Першапачатковыя ўрумы пражывалі ў Турэччыне і з шэрагу гістарычных прычынаў страцілі грэцкую мову, перайшоўшы на маўленьне цюрскага паходжаньня.
Remove ads
Прадмова
Назва мовы ўтвораная ад кораню ўрум, які паходзіць ад слова Rûm (літаральна «Рым»), што зьяўлялася пазначэньнем Бізантыйскай імпэрыі ў мусульманскіх краінах. У сваю чаргу, у Асманскай імпэрыі слова было засвоенае для апісаньня ўсіх не-мусульманскіх народаў краіны. Слова ўзьнікла як вынік зьяўленьня пратэтычнага галоснага гуку перад зычным /ɾ/, які ў пачатку словаў ня быў уласьцівы цюрскім мовам.
Выкарыстаньне тэрміну ўрум у ягоным старым значэньні прыводзіла да блытанінаў, паколькі гэтым тэрмінам акрэсьлівалася таксама большая частка цюркамоўных грэкаў. Роднасная паходжаньнем і мовай грамада грэкаў дагэтуль пражывае ў Грузіі, якую ня варта блытаць з урумамі Ўкраіны[3]. Асноўны сучасны арэал мовы распасьцёрты па некалькіх паселішчах урумаў у Данецкай і Запароскай вобласьцях, носьбіты таксама пражываюць у Грэцыі ды Грузіі. Лінгвістычны партал Ethnologue ацэньвае колькасьць носьбітаў урумскае мовы ў 192 700 чалавек[3].
Remove ads
Клясыфікацыя
Продкам урумскае мовы зьяўляецца палавецкая мова, таксама мова блізкая крымскататарскай, дыялектам якой урумская мова можа разглядацца некаторымі лінгвістамі.
Урумская мова распадаецца на чатыры дыялектныя групы, пры гэтым у клясыфікацыйным дачыненьні яны досыць неаднародныя з прычыны таго, што гэтыя дыялекты ў рознай ступені спалучаюць рысы адразу дзьвюх групаў цюрскае галіны — кыпчацкай і агускай[4]. Імаверна, урумская мова ўзьнікла на грунце мовы полаўцаў (куманаў, кыпчакоў) — асноўнага ядра хаўрусу плямёнаў, які зьявіўся ва Ўсходняй Эўропе ў сярэдзіне Х ст. і заняў агромністую тэрыторыю на ўсходзе (Дэшт-і-Кыпчак) і на захадзе (прычарнаморскія стэпы, а пазьней — Крым і частку Балканскага паўвостраву).
Да кыпчацка-палавецкіх дыялектаў адносяцца гаворкі сёлаў Вялікая Навасёлка, Старабешава, Мангуш; кыпчацка-агускіх — Стары Керменчык, Багатыр, Улаклы; агуска-кыпчацкіх — Карань, Стараласла, Камара, Гурджы; агускіх — гарадоў Марыюпаль і Стары Крым, сяла Каракуба.
Remove ads
Лінгвістычныя рысы
Фанэтыка, фаналёгія
- Зычныя:
Ніжэй прыведзены гукавы лад зычных ва ўрумскай мове. Адметнай рысай зьяўляецца існаваньне зычных, якія сустракаюцца толькі ў запазычаньнях, асабліва грэцкага паходжаньня.
Пісьмовасьць
Як вядома, на ўрумскай мове існавала пэўная колькасьць рукапісных тэкстаў, якія запісваліся грэцкім альфабэтам.
У пэрыяд між 1927 і 1937 гадамі ў рамках лацінізацыі моваў малых народаў СССР у пісьмовасьці стаў выкарыстоўвацца г.зв. яналіф — уніфікаваны лацінскі альфабэт для ўсіх цюрскіх моваў Савецкага Саюзу, але пасьля гэтага пэрыяду пісьмовасьць на мове заняпала. Тым ня менш, новы альфабэт пасьпеў быць выкарыстаным у тагачасных мясцовых школах, вядома пра існаваньне лемантару гэтым альфабэтам.
У 2008 годзе ў Кіеве быў апублікаваны кірылічны альфабэт для ўрумскае мовы. Альфабэт утрымлівае некаторыя літары для галосных з дыякрытычнымі знакамі ўверсе, якія выкарыстоўваюцца для спэцыфічных цюрскіх гукаў і сустракаюцца ў іншых цюрскіх альфабэтах, а таксама літару Ґґ, што збліжае альфабэт з украінскім[5].
А а | Б б | В в | Г г | Ґ ґ | Д д | Д' д' | Дж дж | |
Е е | З з | И и | Й й | К к | Л л | М м | Н н | |
О о | Ӧ ӧ | П п | Р р | С с | Т т | Т' т' | У у | |
Ӱ ӱ | Ф ф | Х х | Ч ч | Ш ш | Ы ы | Э э |
Цюрколяг Аляксандар Гаркавец выкарыстоўвае ўласную сыстэму запісу ўрумскае мовы[4].
А а | Б б | В в | Г г | Ғ ғ | Д д | (Δ δ) | Д′ д′ |
(Ђ ђ) | Е е | Ж ж | Җ җ | З з | И и | Й й | К к |
Л л | М м | Н н | Ң ң | О о | Ӧ ӧ | П п | Р р |
С с | Т т | Т′ т′ | (Ћ ћ) | У у | Ӱ ӱ | Υ υ | Ф ф |
Х х | Һ һ | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы |
Ь ь | Э э | Ю ю | Я я | Ѳ ѳ |
Remove ads
Гісторыя дасьледаваньняў
Публікацыяў на ўрумскай мове, а таксама працаў, прысьвечаных ёй, на цяперашні час мала. Існуе апісаньне лексыкі мовы, а таксама агульнае апісаньне ўласьцівасьцяў мовы[6][7]. Для каўкаскіх дыялектаў мовы сабраная праектная дакумэнтацыя, якая ўключае слоўнік, збор граматычных канструкцыяў у сказе і корпус тэкстаў[8][9][10]. Сайт праекту дадаткова публікуе зьвесткі пра мову й ейную гісторыю.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads