Фаліцкі Мох (заказьнік)
заказьнік Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Фаліцкі Мох» — рэспубліканскі заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 1979 году на поўначы Старадароскага раёну Менскай вобласьці.
Быў заснаваны для захаваньня прыродных журавіньнікаў. Першапачаткова меў плошчу 17 кв.км. Месьціўся на вярхова-пераходным балоце Фаліцкі Мох. Улучаў ўрочышча Ўліца і вадазбор ракі Солан. Знаходзіўся на плоскахвалістай азёрна-балотнай нізіне з астанцамі водна-ледавіковай раўніны. Пераважалі тарфяна-балотныя глебы з глыбынёй торфу ў сярэднім 1,7 мэтры і да 5,5 мэтраў, а таксама дзярнова-падзолістыя пясчаныя глебы. Расьліннасьць была ў асноўным хваёва-мховай і хмызьнякова-мховай[1]. 1 лютага 2020 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 59, якой павялічыў плошчу заказьніка 3176,41 га за кошт земляў «Старадароскай досьледнай лясной гаспадаркі». Сам заказьнік перадалі ў кіраваньне Старадароскаму раённаму выканаўчаму камітэту. На яго землях забаранілі высечку галоўнага карыстаньня і паляваньне з 1 сакавіка па 14 траўня, нарыхтоўку дзікарослых расьлінаў і соку індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі[2]. Сярод іншага, у заказьніку расьлі дубы-веліканы[3].
Remove ads
Мінуўшчына
16 жніўня 1979 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 252 «Аб стварэньні дзяржаўных заказьнікаў на тарфяных радовішчах і азёрах рэспублікі», лік якіх склаў 26. Паводле Пастановы, утварылі 19 заказьнікаў-журавіньнікаў, сярод якіх быў «Фаліцкі Мох» у Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Яго разьмясьцілі на 17 кв.км у Каваліцкім (Новадароскі сельсавет) і Старадароскім лясьніцтвах «Старадароскай лясной гаспадаркі». На землях такіх заказьнікаў рэспубліканскай значнасьці забаранілі водную мэліярацыю і распрацоўку тарфяных пакладаў, скід сьцёкавых водаў і побытавых адкідаў. Ахову заказьнікаў-журавіньнікаў усклалі на Міністэрства лясной гаспадаркі БССР[4].
27 сьнежня 2007 году Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 1833 «Аб рэспубліканскіх заказьніках», якой абвясьцілі 37 заказьнікаў. Паводле гэтай Пастановы, сярод абвешчаных заказьнікаў было 20 біялягічных, у адзін зь якіх пераўтварылі «Фаліцкі Мох». Ягоную плошчу павялічылі да 1947,21 гектару, зь іх 1365,21 га (70 %) разьмясьцілі ў Старадароскім лясьніцтве і 582 га — у Фаліцкім. Заказьнік перадалі пад кіраваньне Старадароскага раённага выканаўчага камітэту. Яго прызначэньнем стала захаваньне леса-балотных экасыстэмаў і месцаў росту балотных журавінаў, а таксама рэдкіх відаў дзікіх жывёлаў і дзікарослых расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі[5].
1 лютага 2020 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 59 «Аб пераўтварэньні рэспубліканскага заказьніка «Фаліцкі Мох», плошчу якога павялічылі да 3176,41 га. Пры гэтым, 2154,13 га (68 %) прыпала на Старадароскае лясьніцтва і 1022,28 га — на Фаліцкае[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads