Фаўст (опэра)
опэра на музыку Антонія Генрыха Радзівіла From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Фаўст» — нямецкая опэра 1835 году ў 3-х дзеях пра альхіміка Ёгана Георга Фаўста.
Зьяўляецца адзіным з 80 музычных твораў кампазытараў паводле трагедыі «Фаўст» Ёгана Вольфганга Гётэ, для якога сам аўтар напісаў лібрэта. Музыку для опэры напісаў князь Антоні Генрык Радзівіл, які пераехаў зь Вялікага Княства Літоўскага ў Бэрлін пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай. У 1999 годзе Віктар Скорабагатаў паставіў опэру па-беларуску на падмостках Вялікага тэатру опэры Беларусі, дзе таксама сыграў ролю Мэфістофэля[1].
Remove ads
Напісаньне
У 1808 годзе Ёган Вольфганг фон Гётэ выдаў у Бэрліне (Каралеўства Прусія) 1-ю частку трагедыі «Фаўст». Паводле яе Антоні Генрык Радзівіл напісаў у Бэрліне (Каралеўства Прусія) лібрэта опэры. У 1810 годзе лібрэта выканалі ўрыўкамі ў Бэрлінскай сьпеўнай акадэміі, дзе рэктарам быў Карл Фрыдрых Цэльтэр. У 1814 годзе Антоні Радзівіл сустрэўся зь Ёганам Гётэ ў Ваймары (княства Саксонія-Ваймар-Айзэнах; цяпер зямля Турынгія). А.Радзівіл атрымаў згоду Ё.Гётэ напісаць лібрэта опэры «Фаўст», для якой напісаў музыку[2]. Гётэ напісаў лібрэта з 2-х дзеяў, дзе пралогі трагедыі замянілі на ўвэрцюру з 4-х разьдзелаў. Таксама аўтар выключыў зь лібрэта опэры 9 сцэнаў трагедыі, зьвязаныя з Фаўстам і Мэфістофэлем[3]. Пагатоў Гётэ дадаў сцэну Велікоднай містэрыі ў садзе з дуэтам Фаўста і Грэтхен[4]. У 1816 г. пачаліся рэпэтыцыі выбраных сцэнаў опэры. 24 траўня 1819 г. прэм’ера опэры прайшла ў каралеўскім палацы Монбіжу ў Бэрліне. Праз год опэру паказалі ў павялічаным памеры. У 1825 г. Гётэ пачаў пісаць 2-ю частку трагедыі «Фаўст» у 5-і дзеях, якая выйшла ў 1832 годзе па сьмерці аўтара[2]. У 1831 г. А.Радзівіл напісаў музыку для яе да апошняй сцэны опэры. Па сьмерці кампазытара ў 1833 г. музыку для апошняй сцэны дапісаў Карл Фрыдрых Рунгенгаген, які быў рэктарам Бэрлінскай сьпеўнай акадэміі. 25 кастрычніка 1835 году ў Бэрліне адбылася прэм’ера опэры «Фаўст»[5].
Да 1888 году, за паўстагодзьдзя, адбылося 25 пастановак опэры ў 4-х краінах Эўропы: Нямеччыне, Польшчы, Чэхіі і Ангельшчыне[3].
Remove ads
Беларусь
У 1995 годзе творчы калектыў «Беларуская Капэла» ў складзе Вялікага тэатру опэры Беларусі папоўніў сваю бібліятэку фотакопіямі клявіра і партытуры опэры «Фаўста» Антона Радзівіла бэрлінскага выданьня 1835 году. У 1996–1997 гадах зрабілі гуказапіс музыкі опэры для Беларускага радыё[6]. У 1998 годзе Інстытут імя Гётэ ў Менску і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падпісалі пагадненьне пра пастаноўку опэры «Фаўст» у беларускім перакладзе лібрэта Васіля Сёмухі на падмостках Вялікага тэатру опэры Беларусі. З прапановай зьвярнулася кіраўніца Інстытуту імя Гётэ ў Менску баранэса Карына фон Урангель[7]. 20 ліпеня 1999 году адбылася прэм’ера опэры Антонія Радзівіла «Фаўст» па-беларуску ў Вялікім тэатры опэры Беларусі[8]. Пастаноўку ажыцьцявіў Віктар Скорабагатаў, які сыграў у опэры Мэфістофэля і атрымаў за пастаноўку Спэцыяльную прэмію прэзыдэнта Беларусі для дзеячоў культуры і мастацтва[9].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads