Флярыян Бохвіц
польска-беларускі асьветнік, філёзаф, пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Флярыян Бохвіц (4 траўня 1799, Мір, цяпер Карэліцкі раён — 9 жніўня 1856, Вошкаўцы, цяпер Фларыянаў) — польска-беларускі асьветнік, філёзаф, пісьменьнік.
Remove ads
Біяграфія
Бацька Рамуальд Бохвіц быў пратэстантам, маці, Анелія Борзабагатая — каталічка, выхавала сына ў духу сваёй веры.
Навучаўся ў школе дамініканаў у Нясьвіжы. Скончыў юрыдычныя факультэты Кіеўскага і Віленскага ўнівэрсытэтаў.
Працаваў адвакатам у Наваградку. Уваходзіў у Наваградзкую асацыяцыю адвакатаў.
Ажаніўся з Паўлінай Маеўскай, стрыечнай пляменніцай маці Адама Міцкевіча. У 1838 набылі ў Чарнецкіх маёнтак Вашкоўцы (цяпер Фляр'янаў, Ляхавіцкі раён), дзі і жыў разам зь сям’ёю да сваёй сьмерці. Яго маёнтак наведвалі знакаітыя літаратары і філёзафы.
Выдаў шэраг літаратурных і філязоўскіх твораў на польскай мове.
Пахаваны на старых могілках у вёсцы Дарава. У 1960-70-я магіла Бохвіца разрабаваная. Помнік з надпісам Twoj przyklad niech nam pokazuje drogi prawdy ня знойдзены. Знаходзіцца пад аховаю дзяржавы. Нягледзячы на гэта, у 2003 годзе магіла зьнішчана і ў той самы год на ёй зьявіліся новыя пахаваньні.
Remove ads
Творы
- Obraz myśli : na pamiątkę exystencyi mojej, żonie i dzieciom — «Выява думкі. На памятку маёй жонцы і дзецям», 1838, Вільня (другое выданьне выйшла ў 1839 годзе)
- «Выява маёй думкі пра мэты існаваньня чалавека» (Вільня, 1841)
- Zasady myśli i uczuć moich — «Асновы маіх думак і пачуцьцяў» (1842)
- Pomysły o wychowaniu człowieka — «Думкі пра выхаваньне чалавека» (Вільня, 1847)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads