Дарава

вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дарава
Remove ads

Да́рава[1]вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Дарава ўваходзіць у склад Конькаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядома, што навагарадзкі намесьнік Петраш Манцігірдавіч, які займаў гэтую пасаду з 1430 па 1434, даў грошы на пабудову першага драўлянага касьцёлу ў Дарава. Храм збудавалі ў 1440 годзе на высокім беразе па-над Шчарай, дзе знаходзіцца сучасны касьцёл.

У Дараве на старых могілках насупраць касьцёла пахаваны польска-беларускі асьветнік, філёзаф, пісьменьнік Флярыян Бохвіц. Магіла разрабаваная пасьля 1945-га. Помнік з надпісам «Twoj przyklad niech nam pokazuje drogi prawdy» ня знойдзены. У 2003 годзе магіла зьнішчана, і ў той самы год на ёй зьявіліся новыя пахаваньні. Побач знаходзяцца магілы іншых Бохвіцаў.

Каля вёскі падчас І сусьветнай вайны (1915—1918) месьцілася лінія фронту. У 1916 годзе адбывалася Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя. Большасьць будынкаў і касьцёл былі зьнішчаныя.

Новы пробашч Станіслаў Шаплевіч узяўся за адбудову храму. У 1933—1938 гадах бэтонныя нямецкія бліндажы побач зь вёскаю былі разабраныя мясцовымі жыхарамі на пабудову касьцёла. Праект храму распрацаваў інжынэр з Баранавічаў Браніслаў Іванчык.

Пасьля ІІ сусьветнай вайны касьцёл зачынены савецкімі ўладамі. У ім месьціўся склад.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 45 чалавек
  • 1999 год — 60 чалавек

Інфармацыя для турыстаў

Thumb
Прыдарожная капліца-крыж

Архітэктура

Страчаная спадчына

  • Царква Сьв. Тройцы
  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads