Флярыян Грабніцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Флярыян Грабніцкі (1684?, Полацкае ваяводзтва — 1762) — царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Уніяцкі біскуп віцебскі (1716—1719}, арцыбіскуп полацкі (з 1719), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі (з 1748). Доктар тэалёгіі.
Remove ads
Біяграфія

З шляхецкага роду Грабніцкіх гербу Астоя. Прыняў манаства ў ордэне базылянаў Сьвятога Язафата.
Скончыў Львоўскі папскі калегіюм (паводле іншых зьвестак, Віленскую акадэмію). Выкладаў філязофію ў Жыровіцкай базылянскай школе, быў ігуменам Віленскага Траецкага манастыра і мітрапаліцкім афіцыялам (з 1713 году), каад’ютарам арцыбіскупа полацкага.
Спрабаваў праз суд вярнуць маёмасьць полацкіх манастыроў, перададзеную каралём і вялікім князем Стэфанам Баторыем езуітам, аднак з прычыны вялікага ўплыву ордэну ў дзяржаўных органах ня здолеў дасягчы справядлівасьці.
Выступаў супраць пераходу грэка-каталікоў у лацінскі абрад. Дамогся выданьня папскага дэкрэту пра захаваньне ўсходняга абраду, які аднак з прычыны процідзеяньня рымска-каталіцкага духавенства і дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай не выконваўся.
Рэфармаваў базылянскія манастыры, дбаў пра адукацыю кліру, апекваўся грэка-каталіцкімі сьвятынямі[1]. Зь ягонай ініцыятывы ў Полацкай архіяпархіі ўзьвялі некалькі мураваных цэркваў і манастыроў. Ахвяраваў уласныя сродкі на адбудову Полацкага Сафійскага сабору ў стылі віленскага барока. Спачыў у гэтай сьвятыні[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads