Фрагмэнты (часопіс)
часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Фрагмэнты», поўны назоў — «Фрагмэнты філязофіі, культуралёгіі, літаратуры: сярэднеэўрапейскі культурны агляд» — беларускі філязофска-культуралягічны часопіс, заснаваны ўвосені 1996 г. І. Бабковым і В. Булгакавым.
Remove ads
Рэдакцыя
Галоўным рэдактарам часопісу быў беларускі філёзаф і літаратар Ігар Бабкоў. У склад рэдакцыі ў пачатку 1997 г. таксама ўходзілі:
- Валер Булгакаў (Менск, адказны сакратар)
- Алег Дзярновіч (Менск)
- Андрэй Дынько (Менск)
- Мікола Рабчук (Кіеў)
- Кшыштаф Чыжэўскі (Сэйны)
- Ян Максімюк (Варшава-Беласток)
- Сяргей Шупа (Вільня)
- Канстантын Оруш (Сафія-Загрэб)
- Алеш Дэбеляк (Любляна)
- Лявон Юрэвіч (Нью-Ёрк)
Тэксты
На старонках часопісу друкаваліся ў асноўным беларускія дасьледнікі і мысьляры, аднак няможна не адзначыць і вялікую колькасьць перакладаў (перадусім эўрапейскіх мысьляроў кшталту Р. Барта ці М. Фуко). Вялікая ўвага надавалася гісторыі нацыянальнай ідэі (існавала адмысловая рубрыка — «Архіў нацыянальнай ідэі»).
Значэньне
Зьяўленьне часопісу было станоўча сустрэта беларускім інтэлектуальным асяродзьдзем. Пазьней В. Акудовіч ацэньваў часопіс як першы буйны беларускі культуралягічны праект.
Дадатковыя зьвесткі
У нумары 1—2 за 1997 г. І. Бабкоў абвесьціў «сьмерць» беларускага народу, зьвязваючы гэта з рэферэндумам 1996 году.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads