Франк Варжак
францускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франк Варжа́к (па-француску: Franck Varjac), сапраўднае імя Франк Шавэро (франц. Franck Chauvereau; нар. 1960, Гаўр, Нармандыя, Францыя) — францускі пісьменьнік.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Франк Варжак нарадзіўся ў 1960 годзе ў Гаўры, Нармандыя, Францыя. Дзяцінства зь пяці да дзесяці год правёў у Альжыры. Вярнуўшыся на поўдзень Францыі ва ўзросьце дзесяці гадоў, ён жыве і працуе ў Німе[2].
Творчасьць
Аўтар дэбютаваў у 2000 годзе. Ягоны першы раман L’Agneau chaste (Чысты баранок) меў незвычайны лёс[3]. Першапачаткова сустрэты маўчаньнем прэсы, паралізаванай тэмай — за прыкметным выключэньнем Le Monde — ён заваяваў прыхільнасьць шырокай публікі падчас перавыданьня ў 2002 у кішэннай калекцыі «Minos»[4].
La Différence таксама выдала зборнік апавяданьняў L’Œuf et le roc (Яйка і скала) у 2003 годзе[5].
Пэўны час аўтар зьнік з літаратурнай сцэны. У 2016 годзе вярнуся з раманам Quentin Lussan (Квэнтэн Люсан)[6].
Улетку 2023 году першы раман пісьменьніка "Чысты баранок" зьявіўся ў Лёндане ў перакладзе Ўладзіслава Гарбацкага на беларускую мову[7].
У верасьні 2023 году пісьменьнік даў інтэрвію газэце "Новы Час"[8].
Remove ads
Творы
- 2002: L’Agneau chaste, Éditions de La Différence.
- 2003: L’oeuf et le roc, Éditions de La Différence.
- 2016: Quentin Lussan, Éditions Marivolle/Ramsay.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads