Франсіска Раман Аляркон
ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франсіска Раман Аляркон Суарэс (па-гішпанску: Francisco Roman Alarcon Suarez), больш вядомы як Іска (па-гішпанску: Isco; нар. 21 красавіка 1992 году, Бэнальмадэна, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Бэтыс» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Пасьля таго як гулец атрымаў сталае месца ў асноўным складзе свайго былога клюбу «Маляга», ён пачаў лічыцца адным з найлепшых маладых атакавалых паўабаронцаў у Эўропе[4]. Доўгі час правёў у складзе мадрыдзкага «Рэалу».
Remove ads
Кар’ера
«Валенсія»
Не зважаючы на тое, што нарадзіўся Іска каля Малягі, ён скончыў моладзевую акадэмію клюбу «Валенсія», у складзе якой дэбютаваў 11 лістапада 2010 году ў гульні на Кубак Гішпаніі супраць клюбу «Легроньес», забіўшы два галы ў канчатковай перамозе зь лікам 4:1[5].
Першы матч у Ля Лізе правёў 10 лістапада 2010 году, згуляўшы 20 хвілінаў у пераможным матчы супраць «Хэтафэ», пасьля таго як замяніў Арыца Адурыса[6].
«Маляга»
У сярэдзіне ліпеня 2011 году Іска падпісаў пяцігадовы кантракт з «Малягай», якому абыйшоўся ў 6 млн эўра[7]. Свой першы гол у новым клюбе забіў 21 лістапада 2011 году ў пераможным матчы супраць «Расінгу»[8]. На наступным тындні гулец таксама адзначыўся ўзяцьцём брамы суперніка, тым самым прынес свайму клюбу перамогу зь лікам 2:1 над «Вільярэалам». Іска скончыў свой першы сэзон у «Малязе», правёўшы 32 гульні й забіўшы пяць галоў, што дапамагло клюбу арымаць права на ўдзел у Лізе чэмпіёнаў УЭФА ўпершыню ў сваёй гісторыі.
18 верасьня 2012 году ў першай гульні «Малягі» ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў Іска двойчы забіў у хатнім матчы супраць расейскага «Зэніту», дзе гішпанцы былі мацней зь лікам 3:0, а таксама быў абраны гульцом матчу[9].
У сьнежні 2012 году Іска атрымаў тытул Golden Boy, апярэдзіўшы ў галасаваньні Стэфана эль-Шаараві й Тыбо Куртуа[10].
«Рэал»
17 чэрвеня 2013 году Іска пацьвердзіў, што ён атрымаў прапанову ад мадрыдзкага «Рэалу» й ад былога трэнэра «Малягі» Мануэля Пэлегрыні, які працаваў на той момант у «Манчэстэр Сіці», але заявіў, што канчатковае рашэньне ён зробіць толькі пасьля фіналу моладзевага чэмпіянату Эўропы[11]. 26 чэрвеня, былы прэзыдэнт «Рэалу» Флярэнтына Пэрэс пацьвердзіў, што паміж гульцом і клюбам было дасягнута пагадненьне й Франсіска далучыцца да мадрыдцаў пасьля мэдычнага агляду[12]. На наступны дзень паўабаронца падпісаў пяцігадовы кантракт, а «Рэал» выдаткаваў 30 млн эўра за трансфэр гульца, тым самым стаўшы першым падпісаньнем новапрызначанага трэнэра Карлё Анчэлёцьці[13].
У сваім дэбютным матчы 18 жніўня 2013 году Іска забіў пераможны гол на 85-й хвіліне, зрабіўшы лік 2:1 на карысьць мадрыдцаў у хатняй гульні супраць «Бэтысу».
Remove ads
Міжнародная кар’ера
6 лютага 2013 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругваю Іска дэбютаваў у складзе зборную Гішпаніі, у другім тайме паядынку замяніўшы Андрэса Іньесту.
Дасягненьні
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2017, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2017, 2020, 2022
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2016, 2017, 2018, 2022
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2014, 2017, 2018
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016, 2017, 2018
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads