Фрыдрых Мэрц

нямецкі палітык (ХДС), дзесяты канцлер Федэратыўнай Рэспублікі Германія, дэпутат парламента From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрыдрых Мэрц
Remove ads

Фры́дрых Мэрц (па-нямецку: Friedrich Merz; нар. 11 лістапада 1955 году) — нямецкі палітык і лідэр Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу (ХДЗ). Валодае ня толькі роднай нямецкай мовай, але яшчэ размаўляе па-француску і па-ангельску[5].

Хуткія факты сябра нямецкага Бундэстагу[d], дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ...
Remove ads

Раньняе жыцьцё

Нарадзіўся 11 лістапада 1955 году ў мястэчку Брылян у Нямеччыне[6]. Ягоны бацька Ёахім працаваў судзьдзём і быў сябрам Хрысьціянска-дэмакратычны зьвязу. Ягоная маці паходзіла з францускіх гугенотаў, а дзед з матчынага боку быў мэрам Брыляну. Сам Фрыдрых ёсьць каталіком[7][8][9].

Па заканчэньні школы ў 1975 годзе Мэрц праходзіў вайсковую службу, стаўшы артылерыстам. З 1976 году вывучаў права дзякуючы стыпэндыі з Фонду Конрада Адэнаўэра спачатку ў Бонскім унівэрсытэце, а пазьней у Марбурскім унівэрсытэце. У Боне стаў сябрам рымска-каталіцкага студэнцкага брацтва, заснаванага ў 1844 годзе. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэтаў працаваў судзьдзём у Заарбрукене. У 1986 годзе ён пакінуў пасаду судзьдзі, каб з 1986 па 1989 гады працаваць праўнікам у Нямецкай асацыяцыі хімічнай прамысловасьці ў Боне і Франкфурце[10].

Remove ads

Кар’ера

Пачатак палітычнай дзейнасьці

Thumb
Мэрц падчас выбарчай кампаніі ў Эўрапарлямэнт 1989 году.

У 1972 годзе, у веку сямнаццаці гадоў, стаў сябрам моладзевага крыла ХДЗ[6]. У 1980 годзе стаў прэзыдэнтам Брылянскага аддзяленьня моладзевай арганізацыі партыі. У 1989 годзе балятаваўся ад партыі ў Эўрапарлямэнт, стаўшы дэпутатам на адзін тэрмін да 1994 году. Уваходзіў у склад камітэту па эканамічных і валютных справах, а таксама быў залучаны ў дэлегацыю парлямэнту па сувязях з Мальтай. Пасьля фэдэральных выбараў у Нямеччыне ў 1994 годзе стаў дэпутатам Бундэстагу ад сваёй выбарчай акругі Гохзаўэрлянд. У першы тэрмін прыяднаўся да фінансавага камітэту.

У кастрычніку 1998 году Мэрц стаў віцэ-старшынём, а ў лютым 2000 году старшынём парлямэнцкай групы ХДЗ/ХСЗ (разам зь Міхаэлем Глёсам), замяніўшы на гэтай пасадзе Вольфганга Шойбле. У гэтай якасьці быў лідэрам апазыцыі ў Бундэстагу падчас першага тэрміну канцлера Гергарда Шрэдэра. Напярэдадні фэдэральных выбараў 2002 году Эдмунд Штойбэр улучыў Мэрца ў склад свайго ценявога кабінэту дзеля кампаніі хрысьціянскіх дэмакратаў. Мэрц быў экспэртам Штойбэра па фінансавых рынках і нацыянальным бюджэце[11]. У 2006 годзе быў адным зь дзевяці парлямэнтарыяў, якія падалі скаргу ў Фэдэральны канстытуцыйны суд супраць раскрыцьця дадатковых крыніцаў прыбыткаў, але скарга была безвыніковай[12]. У 2007 годзе Мэрц абвесьціў, што ня будзе балатавацца на палітычныя пасады на выбарах 2009 году.

Праца ў прыватным сэктары

Пасьля сыходу з палітыкі Мэрц працаваў карпаратыўным праўнікам. Сярод розных працаў уваходзіў у назіральныя рады аэрапорту Кёльн—Бон, футбольнага клюбу «Барусіі» (Дортмунд) і Нямецкай біржы. У 2012 годзе ён далучыўся да выбарчай групы Норбэрта Рэтгена на выбарах у Паўночным Райне — Вэстфаліі ў якасьці дарадцы па эканамічнай палітыцы[13].

Вяртаньне ў палітыку

Thumb
У 2017 годзе на імпрэзе Мюнхэнскага міжнароднага прэсавага клюбу.

Пасьля таго, як Ангела Мэркель заявіла аб сваім намеры сысьці з пасады лідэра партыі ХДЗ, Мэрц абвесьціў, што будзе балятавацца на наступных выбарах кіраўніцтва партыі ў 2018 годзе[14]. Ягоную кандыдатуру прасоўваў Шойбле[15]. 7 сьнежня 2018 году ў другім туры выбараў лідэра Мэрц атрымаў паразу ад Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр[14][16]. У 2021 годзе ён яшчэ раз спрабаваў стаць старшынём партыі, але зноў ня даў рады. Напярэдадні фэдэральных выбараў ў 2021 годзе Патрык Зэнсбург ня здолеў заручыцца падтрымкай сваёй партыі. У выніку Мэрц замест гэтага замяніў яго, вярнуўшыся ў Бундэстаг пасьля 12-гадовай адсутнасьці[17].

За час сваёй кароткай кампаніі супернікі Мэрца пазыцыянавалі сябе як спадкаемцы Мэркель. У супрацьвагу ім, Мэрц абяцаў рашучы разрыў з цэнтрысцкім курсам, якога Мэркель прытрымлівалася апошнія 16 гадоў. Агулам каля 400 тысяч сябраў ХДЗ маглі прагаласаваць анлайн або праз пошту. Да 17 сьнежня 2021 году Мэрц ужо атрымаў абсалютную большасьць у 62,1% галасоў сябраў партыі ў першым туры галасаваньня, таму другі тур не спатрэбіўся. Такім чынам, з трэцяй спробы ён здолеў перамагчы ў барацьбе за пасаду старшыні партыі. Мэрц быў афіцыйна абраны старшынём ХДЗ 1001 дэлегатам партыйнага зьезду, які адбыўся ў анлайн-фармаце 22 студзеня 2022 году. У выніку 915 з 983 дэлегатаў прагаласавалі за яго, і ён атрымаў 94,6% сапраўдных галасоў, стаўшы кіраўніком найбуйнейшай апазыцыйнай партыі ў Бундэстагу. Галасаваньне фармальна мела статус гэтак званага «лічбавага папярэдняга галасаваньня», вынікі якога былі пазьней афіцыйна зацьверджаныя дэлегатамі ў пісьмовай форме[18][19][20]. Палітык афіцыйна ўступіў на пасаду лідэра партыі 31 студзеня 2022 году[21].

У верасьні 2024 году Мэрц быў прапанаваны зьвязам кандыдатам у канцлеры Нямеччыны на фэдэральных выбарах 2025 году пасьля таго, як Гэндрык Вюст (ХДЗ) і Маркус Зёдэр (ХСЗ) пастанавілі не балятавацца і абодва заявілі аб сваёй падтрымцы Мэрцу[22][23].

Remove ads

Погляды

Мэрц займаецца пытаньнямі эканомікі, замежнай і сямейнай палітыкі ды бясьпекі. Ён характарызуе сябе як сацыяльна-кансэрватыўнага і эканамічна лібэральнага палітыка. Палітык разглядаецца як прадстаўнік традыцыйнага кансэрватыўнага і прадпрымальніцкага крылаў ХДЗ[24]. Будучы маладым палітыкам у 1970-х і 1980-х гадах, ён быў перакананым прыхільнікам-антыкамуністам. Ягоная кніга «Адважвайцеся на большы капіталізм» абараняе эканамічны лібэралізм. Мэрц быў старшынём асацыяцыі Атлянтык-Бруке, якая спрыяе нямецка-амэрыканскаму паразуменьню і атлянтызму і ёсьць перакананым прыхільнікам Эўрапейскага Зьвязу і НАТО. У той час як Мэрц, як лідэр апазыцыі, запатрабаваў ад нямецкага ўраду Оляфа Шольца паставіць нямецкія крылатыя ракеты Taurus ва Ўкраіну[25]. Сам ён заяўляў, што не абавязкова пастаўляў бы гэтыя ракеты, калі б сам быў канцлерам.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads