Фуад Абдурахманаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фуад Гасан аглы Абдурахманаў (па-азэрбайджанску: Fuad Həsən oğlu Əbdürəhmanov; 11 траўня 1915, Нуха — 15 чэрвеня 1971, Баку) — азэрбайджанскі скульптар і мастак.
Remove ads
Біяграфія
У 1935—1940 гадах вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе ў Мацьвея Манізэра. Член КПСС з 1962 году.
Творы
Працаваў пераважна як манумэнталіст.
- Помнік Нізамі ў Кіравабадзе (1946).
- Помнік Нізамі ў Баку (1949).
- Помнік пісьменьніку Самеда Вургуна ў Баку (1961).
- Помнік паэту Рудакі ў Душанбэ (1964).
- Бюсты Чойбалсана і Сухэ-Батара (мармур, 1954, пахавальня ў Улан-Батары).
- Статуя «Вызваленне» (Баку, 1960).
- Статуя «Чабан» (гіпс, 1950; бронза, 1951, Дзяржаўная Трацьцякоўская галерэя).
- Партрэтны бюст Леніна (мармур, 1955 — Музей гісторыі Азербайджана, Баку).
Remove ads
Званьне, прэміі
- 1947 — Сталінская прэмія за помнік Нізамі ў Кіравабадам.
- 1949 — абраны чальцом-карэспандэнтам Акадэміі мастацтваў СССР.
- 1951 — Сталінская прэмія за статую «Чабан».
- 1955 — народны мастак Азэрбайджанскай ССР.
- Узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны», 1949, 1960.
- 1966 — Залаты медаль Акадэміі мастацтваў СССР.
Літаратура
- Вялікая Савецкая Энцыкляпэдыя. — 3-е выданьне. — Т. 1. (укр.)
- Украінская савецкая энцыкляпэдыя — 2-е выданьне. — Т. 1. — К., 1977. — С. 9. (укр.)
- Наўрузаў М. Фуад Абдурахманаў — Масква, 1955. (рас.)
- Наўрузава Д. Фуад Абдурахманаў — Баку, 2004. (рас.)
Вонкавыя спасылкі
Фуад Абдурахманаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Абдурахманов Фуад Гасан оглы — артыкул зь Вялікай савецкай энцыклапедыі(недаступная спасылка) (рас.)
- Абдурахманов Фуад Гасан оглы — скульптор (рас.)
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads