Фэлікс Гумен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фэлікс Фёдаравіч Гу́мен (н. 28 сакавіка 1941, в. Кальцова Амурскай вобласьці, Расея) — беларускі мастак, адзін з пачынальнікаў Віцебскай школы акварэлі.
Нарадзіўся ў сям’і вайскоўца-памежніка. У 1962 годзе скончыў Віцебскі пэдагагічны інстытут (цяпер Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт), ад 1965 да 1974 году выкладаў у ім. У 1965 годзе ўступіў у Саюз мастакоў СССР. З 1960-х быў добра вядомым у мастацтве[1]. У 1960-я гады працаваў у раскаваным, дынамічным стылі, з пэўнай экспрэсіяй[2]. На першых сваіх усесаюзных і рэспубліканскіх выставах папракаўся за непадобнасьць на натуру і за штучнае выкарыстаньне пэўнай гамы[3][2]. Многія ягоныя творы ўспымаліся як экспэрымэнтальныя[4][2]. Бум акварэлі ў 1970-х зьвязаны з прыходам у прафэсійнае мастацтва Фэлікса Гумена[5]. Пазьней Фэлікса Гумена абвінавачвалі ў адсутнасьці новых тэм, малым экспэрымэнтаваньні з тжхнікай і матэрыяламі[6][2]. Дапамагаў у стварэньні аб’яднаньня "Квадрат"[2]. Са складу саюза мастакоў выйшаў у 2006 г. Аўтар эмацыйна выразных, пераважна пленэрных пэйзажаў: «Сафійскі сабор у Полацку» (1967), «Наваполацак. Сонца над горадам» (1968), «Віцебскі дворык» (1975), «Ушацкія азёры» (1994), «Лагойшчына» (1995), "Раніца" (1995)[2] і інш. Нацюрморты Гумена вылучаюцца дакладнай перадачай формы і фактуры рэчаў: «Кветкі шыпшыны» (1967), «Камбала» (1970), «Клопаты гаспадыні» (1972), «Атрыбуты мастацтва» (1974), «Дзьмухаўцы» (1982), «Нацюрморт» (1990), «Званочкі зь яру» (1995), "Дэкаратыўны нацюрморт" (1995)[2] і інш. Для творчасьці характэрны шырокая манера пісьма, сакавіты колер, кантрасты сьвятла і ценю.
Паказваў акварэлі на выставе віцебскіх мастакоў, прысьвечанай II Усесаюзнаму фэстывалю польскай песьні, якая адкрылася 18 ліпеня 1990 году ў карціннай галерэі Віцебскага гарадзкога цэнтра культуры[7]. У красавіку 1991 году адбылася выстава-продаж акварэляў Фэлікса Гумена ў Віцебску[8]. У 1993 годзе паказваў свае працы на сумеснай выставе ў Нінбургу[9]. 24 чэрвеня 1993 году арганізаваў выставу адной карціны ў выставачнай залі музычнай гасьцёўні Віцебска[10]. У студзені 1994 году прадстаўляў свой жывапіс на сумеснай мастацкай выставе-продажы «Віцебская мазаіка» у Арт-цэнтры Марка Шагала[11]. На пачатку 1995 года ў Мастацкім музэі Віцебска прайшла сумесная выстава каля 20-ці мастакоў "Віцебская акварэль"[5].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads