Фэлікс Стацкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фэлікс Іванавіч Стацкевіч, псэўд. Аганёк (2 сьнежня 1879, Шчучын — 21 чэрвеня 1967, Вільня) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў зь сям’і інтэлігентаў; маці была настаўніцай, а бацька — каморнікам[1]. Скончыў у 1913 Пецярбурскі ўнівэрсытэт.
З 1903 сябра Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1905—1907 вёў рэвалюцыйную прапаганду ў Вільні і Менску. За ўдзел у студэнцкім руху выключаны з унівэрсытэту, арыштаваны і сасланы. Быў блізка знаёмы зь Цёткай, братамі Іваноўскімі, Купалам, Карусём Каганцом, Уладзімерам Самойлам і Алесем Бурбісам. Працаваў у падпольнай друкарні ў Менску. З 1908 сакратар адвакатаў у Ігумене, тэхнік у Вышнім Валачку, Цьвяры.
Пасьля Кастрычніцкага перавароту працаваў у прафсаюзных арганізацыях работнікаў воднага транспарту, літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасьветы Літоўска-Беларускай ССР.
З восені 1920 у Віленскім беларускім саюзе каапэратараў. Выкладчык лацінскай мовы, дырэктар Радашкавіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, старшыня Галоўнай управы Таварыства беларускай школы, адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопіса «Беларускі летапіс». Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1939—1941 настаўнік у Вялейцы і Клецкім раёне.
Падчас 2-й сусьветнай вайны працаваў судзьдзём у Смаргоні, у 1944—1949 — у музэі Пушкіна ў Мяркучай (пад Вільняй). У 1949 арыштаваны і зьняволены. Пасьля вызваленьня ў 1950-я гады жыў у Вільні.
Пахаваны на праваслаўных могілках на Ліпаўцы.
Remove ads
Унёсак
Склаў «Эспэранта-беларускі слоўнік». Пераклаў з польскай мовы на эспэранта кнігу Л. Петражыцкага «Тэорыя права і маральнасьць».
Аўтар успамінаў пра ўдзел у рэвалюцыйным руху (рукапіс у Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва).
Бібліяграфія
- Аганёк. Успаміны і думкі. // Беларускі звон : тыднёвая часопicь. — 17 красавіка 1921. — № 4. — С. 2, 3.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads