Юсэф Эн-Нэсыры
мараканскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юсэф Эн-Нэсыры (па-арабску: يوسف النصيري; нар. 1 чэрвеня 1997 году) — мараканскі футбаліст, нападнік турэцкага клюбу «Фэнэрбахчэ» і нацыянальнай зборнай Марока. Амаль усю сваю кар’еру гулец правёў у Гішпаніі, выступаючы за «Малягу», куды патрапіў з акадэміі імя караля Магамэда VI, «Леганэс» і «Сэвільлю». Самым пасьпяховым лічыцца пэрыяд у «Сэвільлі», асабліва сэзон 2020—2021 гадоў, калі футбаліст заняў пяты радок у сьпісе найлепшых бамбардзіраў з 18 галамі на рахунку. У тым жа сэзоне гулец быў абраны найлепшым футбалістам студзеня ў Ля-Лізе, бо 9 студзеня адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць «Рэал Сасьедаду» (3:2)[2], а 23 студзеня столькі ж галоў улучыў у браму «Кадысу» (3:0)[3].
Remove ads
Дасягненьні
«Сэвільля»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2020, 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads