Чаглар Сёюнджу
турэцкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чагла́р Сёюнджу́ (па-турэцку: Çağlar Söyüncü; нар. 23 траўня 1996 году) — турэцкі футбаліст, абаронца клюбу «Фэнэрбахчэ» і нацыянальнай зборнай Турэччыны.
Remove ads
Кар’ера
Сёюнджу пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў клюбе «Алтынарду» Першай лігі турэцкага футболу. На працягу сэзону 2015—2016 гадоў, дзякуючы добрым выступам, журналісты прагназавалі пераход абаронцы ў «Бэшыкташ»[4], «Галатасарай» або «Сэвільлю», але 20-гадовы футбаліст абраў Бундэсьлігу, бо палічыў, што гэта будзе найлепшым выбарам дзеля ягонай кар’еры і ўдасканаленьня гульні[5].
24 траўня 2016 году ў летняе трансфэрнае вакно Сёюнджу далучыўся да табару нямецкага «Фрайбургу», які здолеў здабыць квіток у найвышэшы нямецкі дывізіён[6]. Прыкметна, што гулец стаў першым турэцкім футбалістам, які перайшоў у Бундэсьлігу непасрэдна зь Першай лігі Турэччыны, другога паводле ўзроўню дывізіёну футбольнай сыстэмы краіны[7]. Дэбют турка прыпаў на першы тур чэмпіянату ў гасьцявым матчы супраць бэрлінскай «Гэрты», які скончыўся паразай клюбу зь лікам 2:1[8]. Адразу ж абаронца зарэкамэндаваў сябе і патрапіў у сфэру цікавасьці «Ліля», «Ромы» і «Вільярэалу», аднак застаўся ў клюбе.
9 жніўня 2018 году Сёюнджу далучыўся да табуру ангельскага клюбу «Лэстэр Сіці», склаўшы пяцігадовую дамову[9]. Плата за трансфэр склала 18 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, з магчымасьцю павелічэньня сумы да 20 мільёнаў фунтаў[10]. Дэбют турэцкага абаронцы адбыўся 27 кастрычніка 2018 году ў матчы Прэм’ер-лігі, дзе «Лэстэр Сіці» згуляў унічыю з клюбам «Ўэст Гэм Юнайтэд» зь лікам 1:1. Паводле вынікаў сэзону 2019—2020 гадоў Сёюнджу быў улучаны ў сымбалічную зборную Прэм’ер-лігі.
Remove ads
Дасягненьні
«Лэстэр Сіці»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2021
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2021
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads