Фёдар Чарных
летувіскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Чарных (па-летувіску: Fiodor Černych; нар. 21 траўня 1991 году, Масква, РСФСР) — летувіскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Каўна Жальгірыс». Гулец нацыянальнай зборнай Летувы. Паводле паходжаньня зьяўляецца расейцам.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Клюбную кар’еру Фёдар распачаў на радзіме ў клюбе другога летувіскага дывізіёну «Гранітас»[4]. У Магілёве першы раз пабываў разам з клюбам, куды прыехаў на спаборніцтвы. Падчас турніру ў Беларусі форвард быў прыкмечаны Валерыем Стральцовым, і ўлетку 2009 году стаў гульцом магілёўскага «Дняпра». Дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі ў матчы супраць «Смаргоні», дзе выйшаўшы на 20 хвілін гульнявога часу, двойчы забіваў галы ў браму суперніка. На наступны сэзон стаў чальцом асноўнага складу клюбу. У сэзоне 2011 году прапусьціў шмат гульняў з-за траўмы, а клюб вылецеў з Найвышэйшай лігі.
Паколькі правілы БФФ забараняюць браць удзел легіянэрам у спаборніцтвах першай лігі, Фёдар быў вымушаны шукаць іншы клюб дзеля працягу кар’еры. Такім чынам, сэзон 2012 году Чарных правёў у арэндзе ў наваполацкім «Нафтане». Па заканчэньні сэзону да Фёдара праяўлялі цікавасьць беларускія «Дынама» й БАТЭ, а таксама турэцкі «Анкараспор»[5]. У чэрвені 2014 году пакінуў «Дняпро» па ўзаемнай згодзе бакоў[6]. У ліпені 2014 году падпісаў кантракт з польскім клюбам «Гурнік» (Лэнчна)[7].
Міжнародная
Фёдар дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Летувы яшчэ ўлетку 2010 году. 14 кастрычніка 2012 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Летувы ў таварыскай гульні супраць зборнай Армэніі, згуляўшы за каманду палову гульні.
Remove ads
Дасягненьні
«Дняпро»
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2009
«Нафтан»
- Уладальнік Кубак Беларусі: 2012
Асабістае жыцьцё
Дзядуля Фёдара з матулінага боку быў у свой час савецкім афіцэрам, а пасьля выхаду ў адстайку зьехаў на сталае жыцьцё ў Летуву. Роднай мовай для Чарных зьяўляецца расейская, аднак ён, акрамя таго, добра валодае летувіскай, ангельскай і польскай[8].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads