Філіпа Боенз

новазэляндзкая сцэнарыстка From Wikipedia, the free encyclopedia

Філіпа Боенз
Remove ads

Філі́па Бо́енз (па-ангельску: Philippa Boyens) — новазэляндскі сцэнарыст і кінапрадусэр, якая напісала сцэнары для фільмаў Пітэра Джэксана кінасэрыі «Ўладар пярсьцёнкаў», «Кінг-Конг», «Мілыя косткі» і трылёгіі «Хобіт», дзе яна пісала сцэнар сумесна зь Пітэрам Джэксанам і Фрэн Ўолш.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...

Яна, Джэксан і Ўолш выйгралі прэмію «Оскар» за «Найлепшы адаптаваны сцэнар» за фільм «Уладар пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля» на 76-й цырымоніі ўручэньня прэміі ў 2004 годзе. Яна была таксама са-прадусэрам ва ўсіх фільмах Джэксана, пачынаючы з «Кінг-Конга», і ў фільме «Раён № 9».

Remove ads

Біяграфія

Вучоба

Некаторы час Боенз была студэнткай Оклэндзкага ўнівэрсытэту, скончыўшы яго са ступеньню бакаляўра ангельскай мовы і гісторыі ў 1994 годзе. Яна атрымала ўзнагароду «Выдатнага выпускніка» ад унівэрсытэту ў 2006 годзе.

Сям’я

У яе трое дзяцей: дачка Фібі Гітынз, сыны Калум Гітынз (абодва з акторам Полам Гітынзам) і Ісаак Мілер. Калум граў Галета ў фільме «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы».

Кар’ера

Да таго як стаць сцэнарыстам, Боенз працавала ў тэатры ў якасьці драматурга, настаўніка, прадусэра і мантажора. Яна таксама правяла час у якасьці рэжысэра ў «Новазэляндзкай гільдыі пісьменьнікаў».

Праца над «Уладаром пярсьцёнкаў»

Боенз стала фанаткай Дж. Р. Р. Толкіна яшчэ дзіцём. Калі Філіпа прыйшла дапамагчы камандзе сцэнарыстаў «Уладара пярсьцёнкаў», яна ўжо прачытала кнігу сем разоў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads