Філіп Джорджавіч
сэрбскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Філіп Джорджавіч (па-сэрбску: Филип Ђорђевић / Filip Đorđević; нар. 28 верасьня 1987 году) — былы сэрбскі футбольны нападнік.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Філіп пачаў кар’еру ў сэрбскім клюбе «Црвена Зьвезда», у якім правёў 8 гадоў зь невялікім перапынкам на арэнду ў «Радзе». Аднак згуляў у складзе «Црвенай Зьвезды» ён толькі ў 8 гульнях чэмпіянату.
Перш чым заключыць кантракт з францускім «Нантам», ён выступаў у ім у арэндзе і па выніках сэзону 2007—2008 рокаў дапамог клюбу перайсьці ў найвышэйшы дывізіён, пасьля чаго клюб падпісаў зь ім чатырохгадовую ўгоду[4]. У Лізе 1 2008—2009 Джорджавіч згуляў 19 матчаў і забіў 2 мячы, а «Нант» вярнуўся ў Лігу 2. Пасьля аднаго няўдалага сэзону Джорджавіч у сэзоне 2010—2011 правёў 36 матчаў, у якіх забіў 12 галоў, а ў наступным шэсьць галоў у 28 матчах.
Урэшце, у сэзоне 2012—2013 Джорджавіч дапамог «Нанту» вярнуцца ў Лігу 1, забіўшы 20 галоў у 34 гульнях і стаўшы найлепшым бамбардырам чэмпіянату. Па вяртаньні ў найвышэйшы дывізіён Філіп забіў у першых 12 матчах 7 галоў, спаборнічаючы за першае месца ў сьпісе бамбардыраў з Радамэлем Фалькао і Златанам Ібрагімавічам. 19 сакавіка 2014 абвясьціў пра папярэднюю дамоўленасьць з клюбам Сэрыі А «Ляцыё Рым»[5], у які перайшоў 1 ліпеня 2014 па сканчэньні кантракту з «Нантам»[6]. Першыя галы за «Ляцыё» ён забіў 29 верасьня 2014, адразу адзначыўшыся хет-трыкам у перамозе 4:0 над «Палерма».
Міжнародная
14 лістапада 2012 году дэбютаваў у складзе зборнай Сэрбіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Чылі.
Remove ads
Узнагароды
«Црвена Зьвезда»:
«Нант»:
- Ліга 2: 2008, 2013[7]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads