Хавіер Савіёля

аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Хавіер Савіёля
Remove ads

Хавіер Пэдра Савіёля Фэрнандэс (па-гішпанску: Javier Pedro Saviola Fernandez; нар. 11 сьнежня 1981 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, нападнік. У 2000—2007 гадах гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Маючы гішпанскае паходжаньне ў 2004 годзе атрымаў грамадзянства гэтай краіны. Хавіер уваходзіць у сьпіс «125 найлепшых футбалістаў сьвету» (вядомага як «ФІФА 100»), складзенага Пэле ў 2004 годзе па просьбе ФІФА да стагодзьдзя гэтай арганізацыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Хавіер дэбютаваў у складзе «Рывэр Плэйт» ва ўзросьце 16 гадоў і амаль адразу стаўся адным з выдатных бамбардзіраў клюбу.

У 2001 годзе, у веку 19 гадоў, Савіёля зьехаў за мяжу, каб гуляць у клюбе «Барсэлёна». Ягоны трансфэр абышоўся гішпанцам у 15 млн фунтаў стэрлінгаў[4]. Неўзабаве пасьля чаго, у 2004 годзе, Хавіер атрымаў гішпанскае грамадзянства. Пад кіраўніцтвам трэнэра Карлеса Рэшака Савіёля забіў 17 галоў у сваім першым сэзоне, стаўшы чацьвертым бамбардзірам Ля Лігі. Другі год Савіёлы ў клюбе пачаўся ня гэтак добра, бо аргентынец за паўсэзону меў толькі два галы на сваім рахунку. Калі ван Гааль быў звольнены, а Радамір Анціч стаў новым галоўным трэнэрам «Барсэлёны», Савіёля забіў яшчэ 11 гадоў да сканчэньня сэзону. 10 ліпеня 2007 году «Рэал» склаў кантракт з Хавіерам на тры гады, пасьля таго як дзеяньне кантракту з «Барсэлёнай» скончылася[5]. 26 чэрвеня 2009 году «Бэнфіка» й «Рэал» дамовіліся аб пераходзе аргентынца ў партугальскі клюб, сума дамовы склала 5 млн эўра. У апошнія гадзіны трэнсфэрнага акна 2012 году Савіёля ўзгадніў пераход да «Малягу»[6], такім чынам вярнуўшыся ў Ля Лігу.

25 ліпеня 2013 году Савіёла падпісаў двухгадовы кантракт з грэцкім чэмпіёнам «Алімпіякосам»[7]. 1 верасьня 2014 году стала вядома, што сваю кар’еру Савіёля працягне ў італьянскім клюбе «Вэрона»[8].

Міжнародная

У 2001 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads