Халід Буларуз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Халід Буларуз (па-нідэрляндзку: Khalid Boulahrouz; нар. 28 сьнежня 1981 году, Маасьлюіс, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст мараканскага паходжаньня, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Remove ads
Клюбная кар’ера
«РКК Ваальвэйк»
Халід гуляў у шматлікіх моладзевых камандах, але пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў «РКК Ваальвэйк» пад кіраўніцтвам Мартына Ёля. Свой першы матч Буларуз правёў 9 сакавіка 2002 году супраць «Гээрэнвээну».
«Гамбург»
Пагуляўшы два гады за галяндзкую каманду, Халід перайшоў у «Гамбург». Менавіта ў Нямеччыне да яго і прымацавалася мянушка «Халід — Канібал» за яго цьвёрдую гульню. За два сэзоны ў «Гамбургу» ён атрымаў 16 жоўтых і 3 чырвоныя карткі. Аднак дзякуючы яго гульні нямецкі клюб у Бундэсьлізе 2005/2006 прапусьціў усяго 30 галоў у 34 гульнях, што зьяўляецца найлепшым паказчыкам у тым сэзоне.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads