Харон (спадарожнік)

спадарожнік Плютона From Wikipedia, the free encyclopedia

Харон (спадарожнік)
Remove ads

Харо́н (134340 I) — спадарожнік Плютона (па іншай вэрсіі — меншы кампанэнт падвойнай карлікавай плянэтнай сыстэмы Плютон — Харон). Названы ў гонар Харона — перавозьніка душ мёртвых праз раку Стыкс у старажытнагрэцкай міталёгіі.

Хуткія факты Гісторыя адкрыцьця, Першаадкрывальнік ...

Харон быў адкрыты амэрыканскім астрафізыкам Джэймзам Крысьці 22 чэрвеня 1978 на здымку, атрыманым у Ваенна-марской абсэрваторыі ЗША, Флагстаф, Арызона.

Remove ads

Статус

Традыцыйна Харон лічыцца спадарожнікам Плютона. Аднак, існуе меркаваньне, што паколькі цэнтар мас сыстэмы Плютон — Харон знаходзіцца па-за Плютонам, Плютон і Харон павінны разглядацца ў якасьці падвойнай карлікавай плянэтнай сыстэмы.

Паводле праекту Рэзалюцыі 5 XXVI Генэральнай асамблеі МАЗ (2006) Харону (нараўне з Цэрэрай і аб’ектам 2003 UB313) меркавалася прысвоіць статус плянэты. У зацемках да праекту рэзалюцыі паказвалася, што ў такім разе Плютон — Харон будзе лічыцца падвойнай плянэтай[1].

Аднак, у канчатковым варыянце рэзалюцыі ўтрымлівалася іншае рашэньне: было ўведзенае паняцьце карлікавая плянэта. Да гэтага новага клясу аб’ектаў былі аднесеныя Плютон, Цэрэра і Эрыс (раней: аб’ект 2003 UB313). Харон ня быў уключаны ў лік карлікавых плянэт[2].

Remove ads

Характарыстыкі

Харон разьмешчаны ў 19 640 км ад цэнтру Плютона; арбіта нахіленая на 55° да экліптыкі. Дыямэтар Харона 1212±16 км, маса — 1,9×1021 кг, шчыльнасьць — 1,72 г/см³[3]. Адно абарачэньне Харона займае 6,387 сутак (з прычыны прыліўнога тармажэньня ён супадае з пэрыядам кручэньня Плютона), таму Плютон і Харон стала зьвернутыя адзін да аднаго адным і тым жа бокам.

Адкрыцьцё Харона дазволіла астраномам вылічыць сапраўдную масу Плютона. Асаблівасьці арбіт вонкавых спадарожнікаў паказваюць, што маса Харона складае прыблізна 11,65 % масы Плютона.

Харон прыкметна цямней Плютона. Падобна, што гэтыя аб’екты істотна адрозьніваюцца па складзе. У той час як Плютон пакрыты азотным лёдам, Харон пакрыты вадзяным лёдам, і яго паверхня мае больш нэўтральны колер. У цяперашні час лічаць, што сыстэма Плютон-Харон утварылася ў выніку сутыкненьня Плютона і прота-Харона; сучасны Харон утварыўся з аскепкаў, выкінутых на арбіту вакол Плютона; пры гэтым таксама маглі ўтварыцца некаторыя аб’екты поясу Койпэра.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads