Цараўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Цараўскі сельсавет
Remove ads

Цараўскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Цараўцы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны Цараўскі сельсавет у складзе Слуцкага раёну Слуцкай акругі. Цэнтр — вёска Цараўцы. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР.

15 лютага 1935 года цэнтар сельсавету перайменаваны ў Кірава, а сельсавет у Кіраўскі. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. 10 ліпеня 1939 году ў склад Чапялёўскага сельсавету Старобінскага раёну перададзена вёска Шабунькі[1].

З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Іванаагародніцкага сельсавету, цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Навадворцы[2].

10 траўня 1960 году ў склад сельсавету з Ісернскага сельсавету перададзены вёскі Іграева і Працавічы[3]. 22 верасьня 1980 году цэнтар сельсавету вернуты ў вёску Кірава.

12 траўня 2020 году скасавана вёска Малая Падзер (увайшла ў склад Слуцку)[4].

Remove ads

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету — 2653 чалавекі[5], зь іх 94,5% — беларусы, 4,4% — расейцы[6].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads