Царква Божага Яўленьня (Жыровічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Божага Яўленьня — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Жыровічах. Знаходзіцца ў цэнтры комплексу Прачысьценскага манастыра. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Божага Яўленьня | |
![]() Богаяўленская царква | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жыровічы |
Каардынаты | 53°00′53.03″ пн. ш. 25°20′45.87″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Божага Яўленьня на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Божага Яўленьня | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Мураваную Богаяўленскую царкву Жыровіцкага манастыра збудавалі ў 1672 годзе на месцы другога зьяўленьня цудоўнага абраза Маці Божай, да 1796 году яе поўнасьцю перабудавалі ў стылі віленскага барока: разабралі фасад, прыбудавалі прытвор і хоры.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жыровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Неўзабаве над дахам царквы паставілі барабан з масіўным купалам-цыбулінай.
Найноўшы час
За савецкім часам царква, як і манастыр, не зачынялася.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта бязьвежавая адназальная базыліка. Галоўны 2-ярусны фасад выходзіць за межы асноўнага аб’ёму. Уражаньне вэртыкальнай скіраванасьці ствараецца паўкалёнамі, вязкамі лапатак, падзеленымі фігурным франтонам з бакавымі валютамі. Роўніцы бакавых фасадаў падзяляюцца аркавымі вокнамі ў простых ліштвах.
Унутры царквы ў залю выступаюць хоры, абмежаваныя ўвагнута-пукатым парапэтам. Пад царквой скляпеністая крыпта[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- Н. Орда, 14 красавіка 1865 г.
- Н. Орда, 8 верасьня 1876 г.
- 1890 г.
- 1898 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1870-я гг.
- 1915—1918 гг.
- А. Віслоцкі, 1923 г.
- 1941 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Фрагмэнт
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads