Царква Сьвятога Спаса (Чашнікі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Спаса (Чашнікі)
Remove ads

Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Чашніках. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Лукомскай вуліцы[b]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Спаса
Thumb
Спаская царква па надбудове купалоў-цыбулінаў
КраінаБеларусь
МестаЧашнікі
Каардынаты54°51′42.52″ пн. ш. 29°09′42.66″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяВіцебская і Аршанская япархія[d] 
Архітэктурны стыльклясыцызм
Дата заснаваньня1843
Царква Сьвятога Спаса на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Спаская царква, 1941—44 гг.

Мураваную царкву ў Чашніках збудавалі ў 1843—1845 гадох. 20 чэрвеня 1876 году будынак царквы (на далёкім пляне) выявіў Напалеон Орда.

У 2000-я гады ў выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны, кардынальна перабудавалі званіцу.

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта крыжападобны ў пляне будынак з прастакутнымі крыламі трапезнай, бакавых прыдзелаў і апсыды. Завяршаецца сфэрычным купалам на сьветлавым барабане. Над трапезнай знаходзіцца званіца. Галоўны фасад мае портык з франтонам. У афармленьні фасадаў выкарыстоўваюцца пілястры, паўцыркульныя сандрыкі прастакутных аконных праёмаў, прафіляваны апяразваючы карніз з роўным фрызам.

У залю царквы адкрываецца падкупальная прастора і праз шырокія аркавыя прасьветы бакавыя скляпеністыя прыдзелы, апсыда і трапезная. Скляпеньні аздабляе адноўленая ў 1970 годзе фрэскавая размалёўка з выявамі Бога Саваофа на троне і 12 апосталаў, на ветразях выявы эвангелістаў, у алтары «Богаяўленьне», на сьценах — эвангельскі цыкль. Захоўваюцца абразы XVIII—XIX стагодзьдзяў: «Маці Божая Адзігітрыя», «Хрышчэньне», «Тэадосі Угліцкі», «Спас Пантакратар»[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква
  2. Цяперашні афіцыйны адрас — завулак Міру, 2а

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads