Царква Сьвятога Спаса (Чашнікі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Чашніках. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Лукомскай вуліцы[b]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Спаса | |
![]() Спаская царква па надбудове купалоў-цыбулінаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Чашнікі |
Каардынаты | 54°51′42.52″ пн. ш. 29°09′42.66″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата заснаваньня | 1843 |
Царква Сьвятога Спаса на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Спаса | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Мураваную царкву ў Чашніках збудавалі ў 1843—1845 гадох. 20 чэрвеня 1876 году будынак царквы (на далёкім пляне) выявіў Напалеон Орда.
У 2000-я гады ў выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны, кардынальна перабудавалі званіцу.
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта крыжападобны ў пляне будынак з прастакутнымі крыламі трапезнай, бакавых прыдзелаў і апсыды. Завяршаецца сфэрычным купалам на сьветлавым барабане. Над трапезнай знаходзіцца званіца. Галоўны фасад мае портык з франтонам. У афармленьні фасадаў выкарыстоўваюцца пілястры, паўцыркульныя сандрыкі прастакутных аконных праёмаў, прафіляваны апяразваючы карніз з роўным фрызам.
У залю царквы адкрываецца падкупальная прастора і праз шырокія аркавыя прасьветы бакавыя скляпеністыя прыдзелы, апсыда і трапезная. Скляпеньні аздабляе адноўленая ў 1970 годзе фрэскавая размалёўка з выявамі Бога Саваофа на троне і 12 апосталаў, на ветразях выявы эвангелістаў, у алтары «Богаяўленьне», на сьценах — эвангельскі цыкль. Захоўваюцца абразы XVIII—XIX стагодзьдзяў: «Маці Божая Адзігітрыя», «Хрышчэньне», «Тэадосі Угліцкі», «Спас Пантакратар»[1].
Remove ads
Заўвагі
- Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads