Целушкі

вёска ў Падляскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Целушкі
Remove ads

Целушкі́ (па-польску: Ciełuszki, па-падляску: Tełuškí[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.

Хуткія факты

Побач зь вёскай працякае рака Нараў.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (Пакровы Божай Маці ў Пухлах).

Гісторыя

Целушкі існавалі ўжо ў 16 ст., стаяла тут нават царква, а вёска называлася тады Сьвяціцелі. Паводле Рыгора Сасны назва Целушкі пайшла ад язычніцкага капішча, якое разьмяшалася недзе побач зь вёскай[3]. У міжваенны пэрыяд Целушкі прыналежалі да гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 188 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4]. У міжваенным пэрыядзе, калі польскія ўлады ліквідавалі праваслаўны прыход у Пухлах, Целушкі прыналежалі да прыходу ў Рыбалах, а з 1928 г. да філіі гэтага прыходу ў Трасьцянцы. Адначасова Целушкі сталі мясцовым цэнтрам культу сэкты Ільі Клімовіча з Грыбоўшчыны пад Крынкамі[5]. Пры адступленьні ў 1944 г. немцы спалілі ў гумне побач зьвёскай некалькох жыхароў Целушкоў, Канюкаў, Рыбалаў і Паўлаў[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads