Цімафей Кавалёў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цімафей Кавалёў
Remove ads

Цімафе́й Аляксе́евіч Кавалё́ў (па-расейску: Тимофей Алексеевич Ковалёв; 3 студзеня 1918, в. Нікіціна, цяпер у Смаленскім раёне Смаленскай вобласьці Расеі15 ліпеня 1981) — савецкі грамадзянскі і вайсковы лётчык, маёр. Герой Савецкага Саюзу (1945).

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 3 студзеня 1918 ў вёсцы Нікіціна ў сям’і селяніна. Расеец.

Скончыў вясковую школу-сямігодку, Нікола-Пагарэлаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Тамбоўскую школу пілётаў грамадзянскага паветранага флёту (ГПФ). У 1939 атрымаў накіраваньне ў места Курган, дзе працаваў пілётам-інструктарам вучэбнай авіяцыйнай эскадрыльлі ГПФ.

У студзені 1942 мабілізаваны ў склад асобай заходняй авіягрупы ГПФ на Заходнім фронце. Уночы на 19 сакавіка 1942 року, прарваўшыся праз зэнітнае прыкрыцьцё, дакладным бомбавым ударам зьнішчыў штаб гітлераўскай дывізіі ў раёне пасёлку Знаменка. Пры гэтым сам Цімафей быў паранены, аднак праз хуткі час вярнуўся ў строй. Дзейнічаў у раёне Вязьмы, Дарагабужу, займаючыся эвакуацыяй параненых, забесьпячэньнем злучэньняў, якія дзейнічалі ў нямецкім тыле.

Чалец КПСС з 1943 року.

З красавіка 1943 — у 15-м начным бамбавальным авіяцыйным палку (213-я начная бамбавальная авіяцыйная дывізія, 1-я паветраная армія, 3-і Беларускі фронт), да канца вайны атрымаў пасаду камандзіра эскадрыльлі. Лётаў на біпляне У-2 (По-2). Да ліпеня 1944 року капітан Кавалёў зьдзейсьніў 252 начныя баявыя вылеты, даставіў партызанам 183 тоны зброі і боепрыпасаў, эвакуяваў 205 параненых. У складзе дывізіі маёр Кавалёў удзельнічаў у вызваленьні Летувы, разгроме ворага ва Ўсходняй Прусіі. Да траўня 1945 зьдзейсьніў 672 вылеты.

Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 29 чэрвеня 1945 за ўзорнае выкананьне заданьняў камандаваньня і праяўленыя мужнасьць і гераізм у баёх зь нямецкімі захопнікамі маёру Цімафею Кавалёву прысвоенае званьне Героя Савецкага Саюзу з наданьнем ордэна Леніна і мэдаля «Залатая Зорка» (№6291).

Па вайне працягнуў працу ў авіяцыі. Скончыў Вайскова-паветраную акадэмію (1950), служыў камандзірам авіяцыйнага палку. У 1954 звольнены ў запас. Працаваў настаўнікам фізкультуры ў сярэдняй школе №2 места Пружаны[1].

З 1957 працаваў пілётам грамадзянскай авіяцыі на Камчатцы. Апошнія рокі жыцьця жыў у Маскве, дзе і памёр. Пахаваны ў Маскве на Праабражэнскіх могілках (надзел №14). Магіла ўнесеная ў сьпіс аб’ектаў культурнае спадчыны рэгіянальнага значэньня[2].

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads