Чарнавіцкая вобласьць
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Ўкраіны 1-га ўзроўню From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарнаві́цкая во́бласьць (па-ўкраінску: Черніве́цька о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 8,097 тыс. км². Насельніцтва на 2005 год — 0,908 млн чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Чарнаўцы.
Remove ads
Remove ads
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная на паўднёвым захадзе Ўкраіны, на тэрыторыі Паўночнай Букавіны.
Мяжуе зь Івана-Франкоўскай на захадзе, Тарнопальскай і Хмяльніцкай абласьцямі на поўначы, Віньніцкай вобласьцю на ўсходзе, Румыніяй і Малдовай на поўдні.
Рэльеф
Вобласьць разьмешчаная ў межах Карпатаў, Перадкарпацьця ды Пакуцка-Бесарабскага ўзвышша.
Карысныя выкапні
Вобласьць багатая на прыродныя рэсурсы. На тэрыторыя Букавіны выяўленыя 4 нафтагазаносныя радовішчы. У апошнія рокі адрытыя больш за дзесяць нафтагазапэрспэктыўных плошчаў у Выжніцкім, Старожынэцкім і Путыльскім раёнах.
У недрах знаходзіцца даволі шмат каштоўных будаўнічых матэрыялаў. У Надднястроўі ў басэйне р. Прут знаходзяцца значныя паклады гіпсу і ангідрыду. Паўночныя і ўсходнія раёны вобласьці багатыя на мэргелі і крэйду. У мястэчку Краснаільск знаходзіцца пэрспэктыўнае радовішча мармуру.
На тэрыторыі вобласьці таксама ёсьць паклады кварцытаў, сланцаў, кухарскай солі; крыніцы мінэральнай вады кшталту «Баржомі».
Водныя аб'екты
На тэрыторыі вобласьці налічваецца звыш 70 рэчак, якія належаць да басэйнаў Дуная й Днястра. Аснову рачной сыстэмы краю складаюць Днестар, Прут, Сірат, Чарамош.
Remove ads
Гісторыя
За апошнія 650 рокаў тэрыторыя Паўночнай Букавіны ўваходзіла ў склад розных дзяржаваў:
- на працягу 415 рокаў (1359—1774 рр.) яна была ў складзе Малдаўскага княства;
- на працягу 143 рокаў (з 1775 па 1918 рр.) — Габсбурскай Аўстрыі ды Аўстра-Вугоршчыны;
- амаль 25 рокаў (у пэрыяд 1918—1940 ды 1941—1944 рр.) — Румыніі.
- амаль 48 рокаў (1940—1941 ды 1944—1991 рр.) паўночная частка Букавіны ўваходзіла ў склад УССР, а адпаведна і СССР.
З 1991 року Чарнавіцкая вобласьць — складовая частка незалежнай Украіны.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 11 адміністрацыйных раёнаў, 11 местаў, зь якіх 2 — абласнога значэньня, 8 мястэчак, 398 вёсак.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads