Чарневіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чарне́віцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Чарневічы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Барысаўскага раёну Барысаўскай акругі (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Менскай, з 15 студзеня 1938 году — Менскай вобласьці).

Некаторы час — цэнтар сельсавету разьмяшчаўся ў маёнтку Шабынькі, а затым быў перанесены ў вёску Чарневічы.

8 лютага 2010 году сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты — Беліна, Восава, Малышкі, Ніўкі, Пабярэжжа, Палялюм, Пескі, Сыч, Сяменькавічы, Цешкаўка, Чарневічы, Шабынькі — перададзеныя Глівінскаму сельсавету[2].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 10

Колішнія населеныя пункты

У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты Гарэлы Востраў, Зялёнка, Крушына, Прудок, Разувайка, Чырвоная Ніва[3], вёскі Вуглы, Дварок, Забродзьдзе, Калінаўка, Красоўшчына, Мядзьведзкае, Ніўкі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads