Глівінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Глі́вінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Глівін.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Барысаўскага раёну Барысаўскай акругі.
8 лютага 2010 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Беліна, Восава, Малышкі, Ніўкі, Пабярэжжа, Палялюм, Пескі, Сыч, Сяменькавічы, Цешкаўка, Чарневічы, Шабынькі — ліквідаванага Чарневіцкага сельсавету[1].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Забашавічы, Забашэўка, Заручча, Засьценак, Краснае, Мурашкі, Навішчына, Ніціеўшчына, Плоскае, Слабодка, Смольле, Сьвятое, Устрона, Шабліншчына і хутар Рыбачнае — ліквідаванага Забашавіцкага сельсавету[2].
У в. Семяньковічы 25 студзеня 1937 году нарадзіўся беларускі вучоны ў галіне мед. і біялягічных навук, доктар мед. навук Іван Сьцяпанавіч Асаёнак.
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 — 12
Колішнія населеныя пункты
У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Чырвонае, Юшкевічы[3], вёскі Вялікае Глівіна, Гарадзішча, Доўгае, Завель, Кубліцкага, Палоньніка і хутары Вайцяховіча, Ліцьвіна.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads