Старадубскі павет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Старадубскі павет
Remove ads

Стараду́бскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Старадуб.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Месты: Дрокаў, Мглін, Пагар, Папова Гара, Почап, Сураж, Трубецк.

Старадубшчына лічылася Літвой і захоўвала беларускі этнічны характар яшчэ ў XIX ст., калі яе жыхароў называлі ліцьвінамі, а беларускую мову, якой яны размаўлялі — літоўскай[1].

Remove ads

Гісторыя

У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618 год)[2]. У 1625 годзе ўтварыліся Смаленскі і Старадубскі павет, у склад апошняга ўвайшлі Старадубскі[3], Папоўгорскі[4], Почапскі і Трубчэўскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы).

У 1626 годзе прайшоў першы павятовы шляхецкі соймік. У 1646 годзе з Кіеўскага ваяводзтва ў склад павету перадалі Лоеўска-Любецкае староства.

У 1648 годзе тэрыторыю павету акупавалі казакі Б. Хмяльніцкага, мясцовая шляхта ўцякла на захад і атрымала назву «эгзулянты». Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667 год) Севершчына апынулася пад уладай Маскоўскай дзяржавы.

Старадубская шляхта

У 1670 годзе дзеля надзяленьня зямлёй старадубскай шляхты вылучылі Госкае староства (з цэнтрам у Гожы) і Клейвы ў Гарадзенскім павеце, Пашырвінцкае староства ў Ковенскім павеце, Уцянскае староства ў Вількамірскім павеце. Ад 1777 году старадубская шляхта зьбіралася на соймікі ў Жыжморах у Троцкім павеце.

Remove ads

Ураднікі

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал. Павятовы мундзір складаўся з «сапфіровага» кунтуша, залатых жупана і адваротаў.

На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 году дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян старадубскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ян Бізьпінк. Ён атрымаў прывілей 26 кастрычніка 1793 году, але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала старадубскую кашталянію. У выніку, кашталян старадубскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.

Remove ads

Архітэктура

Драўляная

На тэрыторыі Старадубшчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.

Мураваная

У XVII ст. у мураваную архітэктуру Старадубшчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — клясыцызму.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads