Кузава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́зава (па-польску: Kuzawa, па-падляску: Kúzava[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.

Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Барбары на месцы[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
У 1560 годзе вёска Бабічы (праўдападобна першым арандатарам вёскі быў Бабіцкі) зьяўлялася каралеўскім прадмесьцем суседніх Кляшчэляў і разьмяшчалася на 30 валоках кепскай зямлі. Пасьля Люблінскай вуніі знаходзілася на самой мяжы паміж Каронай Польскай і ВКЛ (на падляскім, каралеўскім боку). У люстрацыі клашчэлеўскіх маёмасьцяў 1660 году ўпершыню сустракаецца назва Кузава. На рэчцы Нурэц былі тут млыны, а побач зь вёскай існавалі 2 фальваркі. Ужо ў першай палове 19 ст. мясцовымі жыхарамі была пабудаваная вясковая школа[4]. У міжваенны пэрыяд Кузава прыналежала да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 180 жыхароў (6 каталікоў і 174 праваслаўных, усе пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Кузава была далучаная да гміны Чаромха. У 1980 годзе была пабудаваная царква ў гонар сьв. Барбары, а ў 1984 г. заснаваная самастояная парафія (раней жыхары Кузавы прыналежалі да парафіі ў Кляшчэлях.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads