Чахі Забалотныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чахі́ Забало́тныя (па-польску: Czechy Zabłotne, дадатковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Чахі Заболотны, па-падляску: Čachi Zabołôtny[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Орля.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Арханёла Міхаіла ў Вольцы Выганоўскай).
Гісторыя
У міжваенны пэрыяд Чахі Забалотныя прыналежалі да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 132 жыхары (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Чахі Забалотныя былі далучаныя да гміны Орля.
Заўвагі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads