Чашаўлянскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чашаўля́нскі сельсаве́т (потым — Цешаўля́нскі сельсавет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Чэшаўля.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны Чашаўлянскі сельсавет у складзе Навамыскага (з 8 красавіка 1957 году — Баранавіцкага) раёну Баранавіцкай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці БССР[1]. Цэнтар — вёска Чэшаўля. 22 сакавіка 1962 году ў склад сельсавету зь Перхавіцкага сельсавету перададзеныя населеныя пункты Люшнева і Марусіна[2]. Да 1 студзеня 1964 году сельсавет перайменаваны ў Цешаўлянскі, а цэнтар сельсавету атрымаў назву Цешаўля[3] (з 28 сакавіка 2006 году — Цешаўле[4]).

26 чэрвеня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Белалесьсе, Забалацьце, Лебяжаны, Люшнева, Першамайскі, Старая Мыш, Цюхнявічы, Чэшаўля, Шпакоўцы — перададзеныя ў склад Навамыскага сельсавету[5][6].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 6[7]
  • 1 чэрвеня 1955 году — 8[8]
  • 1 студзеня 1964 году — 9[3]
  • 1 студзеня 1968 году — 8[9]
  • 1 студзеня 1974 году — 9[10]
  • 1 студзеня 1981 году — 9[11]
  • 1 студзеня 1986 году — 9[12]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads