Чонкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чо́нкі[1] — пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Сож. Адміністрацыйны цэнтар Чонкаўскага сельсавету. Насельніцтва 2611 чал. (2004).

Хуткія факты

Знаходзяцца за 3 км на поўдзень ад Гомелю. На поўначы мяжуюць зь лесам.

Remove ads

Гісторыя

Археолягі за 400 м на паўднёвы захад, выявілі паселішчы 3 чвэрці I тысячагодзьдзя н. э. і эпохі Русі. Гэтая знаходка сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў са старажытных часоў.

Паводле пісьмовых крыніцаў вёска вядомая з XVII ст., калі тут пачалі сяліцца ўцекачы з Масковіі праз рэлігійны перасьлед.

Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1775 року на землях шляхцічаў Клічаўскіх і Ўсьціновічаў заснаваны стараверскі Ўсьпенскі мужчынскі манастыр, які ў 1822 року перайшоў да Расейскай праваслаўнай царквы. У 1877 року збудаваная драўляная царква, працавала цагляная вытворчасьць. У 1907 року адкрылася народная вучэльня.

У 1927 року створаная сельскагаспадарчая талака. У 1940 року распачаў працу дзіцячы санаторы «Чонкі». З 1988 року цэнтар Чонкаўскага сельсавету.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1926 — 63 двары.
  • 2004 — 946 двароў, 2611 жыхароў.

Інфраструктура

Цэнтар дапаможнай гаспадаркі «Чонкі» Гомельскага прадпрыемства «Крышталь». У пасёлку знаходзяцца 9-рочная і музычная школы, комплексна-прыёмны пункт, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, 3 крамы.

Побач з пасёлкам на беразе ракі Сож, у лесе разьмешчаны кліматычны курорт «Чонкі». Ён складаецца з дома адпачынку, абласнога дзіцячага санаторыя «Жывіца», абласной дзіцячай сухотнай станцыі «Чонкі», сухотнага санаторыя, турыстычна-аздараўленчага цэнтру «Сож», 3 санаторыяў-прафілакторыяў, базы адпачынку.

Remove ads

Забудова

У пасёлку 946 жылых дамоў (2004). Плянаваньне складаецца са зьлёгку выгінастай з мэрыдыяннай арыентацыяй вуліцы. Забудова двухбаковая, дамы цагляныя і драўляныя, сядзібнага тыпу.

Вуліцы

  • 1 Лугавая
  • 1 Набярэжная
  • 1 Новая
  • 1 Палявая
  • 1 Кветкавая
  • 2 Лугавая
  • 2 Набярэжная
  • 2 Новая
  • 2 Палявая
  • 2 Кветкавая
  • 3 Лугавая
  • 3 Новая
  • 4 Новая
  • 50 гадоў СССР
  • Берагавая
  • Зайцава
  • Лясная
  • Моладзевая
  • Кастрычніцкая
  • Кастрычніцкі завулак
  • Піянэрская
  • Прыазёрная
  • Садовая
  • Савецкая
  • Сонечная
  • Чонкаўская
  • Школьная

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads