Чорт і Баба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Чорт і Баба» — камэдыя-жарт беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1918 годзе і ўпершыню пастаўленая ТДіК у 1918 годзе й у 1921 годзе трупай Уладзіслава Галубка[1][2]. Створаная на аснове вядомай казкі-сатыры, раней зьвершаванай Францішкам Багушэвічам («Гдзе чорт ня можа, там бабу пашле»)[3] (таксама: Я. Колас «Чорт і баба»).
У 1927 годзе гэтая п'еса ўвайшла ў спэктакль «Вечар студыйных практыковак» Другога беларускага тэатру[4] й рэпэртуар тэатру[5]. Студэнтамі Віцебскага мастацкага тэхнікуму пад кіраўніцтвам Міхаіла Керзіна упершыню была зроблена дэкарацыя да пастаноўкі «Чорт і баба»[6]. Прэм'ера адбылася 18 лютага 1927 году ў Віцебску, рэжысёр Аляксандар Гейрот[1]. На Усебеларускай мастацкай выставе ў 1927 годзе экспанаваўся фатаздымак з макету мастака Барыса Матруніна да п'есы «Чорт і баба» у ДБТ[7].
Гэты твор неаднаразова ставіўся драматычнымі калектывамі Заходняй Беларусі і інш. У 1994 годзе п'еса ставілася Муніцыпальным тэатрам драмы «Дзе-Я?»[2].
Remove ads
Бібліяграфія
- А. К. Сержпутовскій. Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ. (Матеріалы къ изученію творчества бѣлоруссовъ и ихъ говора).. — Изданіе Отдѣленія Рускаго языка и словесности Императорской Академіи Наукъ. — С.-Петербургъ: Типо-Литографія К. Л. Пентковскаго, 1911. — С. 72—75. — 190 с.
- Францішак Аляхновіч. Чорт і баба. Жарт у І акце. (Паводле народнай казкі). // Вольная Беларусь : газэта. — 1918, 22 верасьня. — № 32. — С. 237—239.
- Францішак Аляхновіч. Чорт і баба. Жарт у І акце. (Паводле народнай казкі). // Вольная Беларусь : газэта. — 1918, 29 верасьня. — № 33.
- Францішак Аляхновіч. Чорт і баба: жарт ў 1-м акце. // Зборнік сцэнічных твораў: у 2 сш.. — Менск: В ыданьне «Вольнай Беларусі», 1918. — Т. Сшытак другі: Вадэвілі. — С. —.
- Францішак Алехновіч. Чорт і баба. Жарт у І акце. (Паводле народнай казкі). // Сцэнічныя творы. Кніжка першая. — Вільня: Пагоня, 1927. — С. 57—70.
Крытыка, рэцэнзіі
- Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускае літэратуры. — Выданьне другое (папраўленае). — Вільня: Віленскае выдавецтва Б. Клецкіна, 1921. — С. 197. — 207 с.
- Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: у 4 т. / Укладаньне, уступны артыкул і камэнтары Анатоля Сабалеўскага. — 2-е выданьне. — Менск: Беларуская навука, 1997. — Т. 1: Ад вытокаў — да пачатку XX стагоддзя. — С. 366—367. — 444 с. — 1000 ас. — ISBN 985-08-0072-
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads