Чысьцякова
места ў Горлаўскім раёне Данецкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чысьцякова (па-ўкраінску: Чистякове, да 2016 г. — Тарэз) — места абласнога падпарадкаваньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны, разьмешчанае на ўсходзе вобласьці. Жыве агулам каля 82 900 чалавек. Былая назва паходзіць ад францускага камуніста Марыса Тарэза.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Паселішча было заснаванае ў 1778 годзе, з назвай Аляксееўка (з 1840 — Аляксеева-Лявонава, з 1857 да 1964 — Чысьцякова), якое ўваходзіла ў Таганроскую акругу Вобласьці Данскога казацкага войска Расеі. У 1800 годзе жыло 225 чалавек. У 1873 годзе тут жыло 1570 чалавек, 214 двароў, 3 будынкі. З 1860-х гадоў паселішча становіцца значным асяродкам вуглездабычы. Гэта паўплывала на разьвіцьцё места. У 1934 годзе населены пункт атрымаў статус места.
Remove ads
Насельніцтва
Рост насельніцтва ў Чысьцякове.
Нацыянальны склад места Чысьцякова:
колькасьць | частка, % | |
украінцы | 48 807 | 50,8 |
расейцы | 43 354 | 45,1 |
беларусы | 1230 | 1,3 |
татары | 1222 | 1,3 |
армяне | 227 | 0,2 |
грэкі | 141 | 0,1 |
Remove ads
Гаспадарка

За 2012 год прадпрыемствы места прадалі тавару на 1363,9 млн грывень (зь іх у вугальнай галіне — 1202,2 млн грывень).
Прамысловасьць
У месьце знаходзяцца наступныя галіны прамысловасьці: вуглездабыча, машынабудаваньне, каляровая мэталюргія, дрэваапрацоўка, харчовая, будаўнічыя матэрыялы. Некаторыя прадпрыемствы места:
- «Торезантрацит»,
- Завод жалезабэтонага крапленьня (ЗБШК)
- Электратэхнічны завод (ТОВ «ТЕТЗ-ІНВЕСТ»)
- ЗАТ "Цэнтральная ўзбагачальная фабрыка «Данецк»
- «Харчовасмакавая фабрыка»
- «Тормаш» (машынабудаўнічы завод)
- Шахта «Тэра»
- «Завод каляровых цьвёрдых сплаваў»
- Фірма «Карбід» (каляровая мэталюргія)
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads