Чэскае піва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэскае піва
Remove ads

Чэскае піва мае доўгую гісторыю і мае высокую рэпутацыю ў сьвеце. У асноўным, у Чэхіі распаўсюджаныя лягеры, але маюцца і іншыя гатункі піва накшталт пшанічнага або портэра. Акрамя таго, Чэхія зьяўляецца рэкадсмэнам па ўжываньню піва на душу насельніцтва.

Thumb
Збан з далешыцкім півам

Гісторыя

Піва на тэрыторыі Чэхіі пачалі варыць яшчэ кельты, але ўпершыню піва згадваецца ў 1088 годзе ў лісьце князя Бржэтыслава, дзе ён загадаў дараваць некалькі мяшкоў хмелю высокаградзкім манахам для варэньня піва[1]. Першым вядомым «броварам» быў брнэнскі, згаданы ў 1118 годзе. Тады ж, у XII стагодзьдзі, піва было так пашыранае, што варылася ў кожнай хаце. Першыя законы, датычныя піва, зьявіліся толькі ў XIII стагодзьдзі, тады ж зьявіліся першыя цэхі півавараў. У XIV-XV стагодзьдзях зьявіліся першыя буйныя піваварныя заводы, некаторыя зь якіх існуюць і цяпер. У XVIII стагодзьдзі брнэнскі півавар Ондржэй Поўпэ зрабіў нямала для паляпшэньня якасьці чэскага піва, а таксама заснаваў першую ў Эўропе «Піваварскую школу»[1].

Ключавым для чэскага піва стаў 1842 год, калі баварскі півавар Ёзэф Гроль зварыў у Пльзене піва новага тыпу — пільзнэр, якое стала своеасаблівым «заканадаўцам моды» ў Чэхіі і распаўсюдзілася па ўсёй Эўропе, а ў 1874 годзе зьявілася і ў ЗША. Так чэскае піва стала папулярным ва ўсім сьвеце.

Першая сусьветная вайна і наступная эканамічная дэпрэсія прынесьлі катастрофу — шматлікія піваварныя заводы згалелі. Пасьля Другой сусьветнай вайны і наступу сацыялізму ў Чэхаславаччыне чэхаславацкія півавары не мадэрнізаваліся і працягвалі выкарыстоўваць традыцыйныя мэтады варэньня піва, што спрыяла захаваньню высокай якасьці. У цяперашні час некаторыя піваварныя заводы, што вырабляюць таннае піва «мадэрнізавалі» заводы, сталі паскараць працэс, што прывяло да падзеньня якасьці піва на гэтых заводах.

На 2013 год у Чэхіі налічвалася звыш 140 піўных бровараў[2].

Remove ads

Папулярныя гатункі

  • Будэёвіцкі будвар
  • Вэлвэт
  • Вэлкапаповіцкі козэл
  • Гамбрынус
  • Златапрамэн
  • Крушовіцэ
  • Плзэнскі Праздрой
  • Радэгаст
  • Старапрамэн
  • Прыматар

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads