Шашцін-Стражэ
горад у заходняй Славаччыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шашцін-Стражэ (па-славацку: Šaštín-Stráže; па-нямецку: Schoßberg-Strascha; па-вугорску: Sasvár-Morvaőr) — горад у раёне Сэніца Трнаўскага краю заходняй Славаччыны.
Першапачаткова ўяўляў сабой дзьве асобныя вёскі. Шашцін-Стражэ зьяўляецца адным з наймаладзейшых гарадоў Славаччыны, атрымаўшы статус гораду толькі 1 верасьня 2001 году.
Remove ads
Геаграфія
Горад разьмяшчаецца на поўначы Загор'я за 18 км ад Сэніцы і за 65 км ад Браціславы. Рака Міява працякае паўз горад, падзяляючы яго на дзьве часткі.
Гісторыя
Сучасны горад узьнік аб’яднаньнем двух паселішчаў — Шашцін і Стражэ над Міяваў. Шашцін упершыню згадваецца ў 1218 годзе як вартавая фартэцыя Вугорскага каралеўства. Гэтая вёска мае шчыльнае гістарычнае дачыненьне да этнічнай групы сэкеяў. Шашцін і Стражэ над Міяваў былі аб’яднаныя ў 1961 годзе пад агульнаю назвай «Шашцінске Стражэ» (па-славацку: Šaštínske Stráže). У 1971 мястэчка набыло цяперашнюю назву.
Горад знакаміты сваёй базылікай сьв. Марыі, якая зьяўляецца месцам паломніцтва хрысьціянскіх вернікаў.
Remove ads
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 5005 чалавек. Нацыянальны склад: 95,44% — славакі, 2,06% — цыгане і 1,50% — чэхі[3].
Рэлігійны склад: 88,45% — рыма-каталікі, 7,31% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 1,34% — лютэране[3].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads