Штэфан Гайм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Штэфан Гайм
Remove ads

Ге́льмут Фліг (па-нямецку: Helmut Flieg; 10 красавіка 1913 — 16 сьнежня 2001) — нямецкі пісьменьнік габрэйскага паходжаньня, вядомы пад псэўданімам Штэфан Гайм (па-нямецку: Stefan Heym). Гістарычны й міталягічны раман-прыпавесьць выступае ў Гайма формай гуманістычнай сацыяльнай крытыкі.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Біяграфія

Раньнія гады

Злучаныя Штаты

Пасьля прыходу да ўлады Гітлера Штэфан Гайм зьяжджае ў Чэхаславаччыну, дзе супрацоўнічае ў нямецкамоўных выданьнях. Пасьля самагубства бацькі ён бяжыць яшчэ далей — у Амэрыку. Пакінутая на радзіме сям’я загіне ў нацысцкіх лягерах зьнішчэньня. Штэфан Гайм даведаецца пра гэта шмат пазьней. Ён вучыцца ў Чыкага й становіцца амэрыканскім пісьменьнікам і публіцыстам. Дыплёмную працу «Пра іронію ў Генрыха Гейнэ» абараняе ў 1936 годзе. Піша па-ангельску свой першы раман «Закладнікі» (1942) і сам перакладае яго на нямецкую мову.

У 1943 годзе ўступае ў шэрагі амэрыканскага войску й у званьні сяржанта псыхалягічнай службы высаджваецца ў 1944 годзе ў Нармандыі. У 1945 годзе засноўвае ў Мюнхэне газэту «Новы час».

За «пракамуністычныя настроі» яго адклікаюць у ЗША й звальняюць з войска. У 1948 годзе Штэфан Гайм публікуе раман «Крыжакі», які стаў бэстсэлерам. У 1951 годзе ў знак пратэсту супраць вайны ў Карэі Штэфан Гайм вяртае ўраду ЗША ўсе свае ўзнагароды й пакідае краіну, якая яго прытуліла.

Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка

Праз Варшаву й Прагу ён, разам з жонкай-амэрыканкай вяртаецца ў Нямеччыну й селіцца ва Ўсходнім Бэрліне ў 1952 годзе.

З 1953-га па 1956-ы працуе каляністам газэты «Бэрлінэр Цайтунг». Выступае, па ўласных словах Гайма, не як «сапернік», а як «крытык рэжыму», паступова ўступаючы ва ўсё глыбейшы канфлікт зь уладамі НДР. Да пачатку 70-х гадоў яго кнігі друкуюцца толькі на Захадзе. Ён пратэстуе супраць высыланьня з краіны Вольфа Бірмана. Канчатковы парыў Штэфана Гайма зь афіцыёзам настае пасьля публікацыі яго кнігі «Пяць дзён у чэрвені» — пра працоўнае паўстаньне ў НДР 17 чэрвеня 1953 году. Гайма выключаюць са Зьвязу пісьменьнікаў НДР. Як пэнсіянэр ён мае права выяжджаць на Захад, дзе ў 1984 годзе публікуе прапанову пра канфэдэрацыю ФРН і НДР. Афіцыёз НДР лічыць Штэфана Гайма небясьпечным рэвізіяністам, на Захадзе яго гатовыя прымаць толькі як крытыка рэжыму САПН.

Аб’яднаная Нямеччына

Штэфан Гайм адпрэчвае тое, што звалі «сацыялізмам» у НДР, але не гатовы прыняць і капіталізму ў той форме, у якой з гэтым новым ладам прапанавана мець справу жыхарам новых усходніх земляў. У 1994 годзе настае самы стромкі заваротак у кар’еры пісьменьніка: не становячыся чальцом Партыі дэмакратычнага сацыялізму, Гайм выстаўляе сваю кандыдатуру на выбарах у бундэстаг па сьпісах Партыі дэмакратычнага сацыялізму й бярэ верх у цэнтральным раёне Бэрліну Прэнцлаўэр Берг над кандыдатам сацыял-дэмакратаў Вольфгангам Цірзэ. Як найстарэйшы дэпутат менавіта Штэфан Гайм, хоць ён і ўяўляў самую малалікую парлямэнцкую фракцыю, адкрывае паседжаньне бундэстага скліканьня 1994 году.

Кіруючая партыя ўстрымліваецца ад традыцыйных аплядысмэнтаў: з чальцоў Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу Нямеччыны яму пляскае толькі тагачасны старшыня бундэстага Рыта Зюсмут.

У верасьні 1995 году ў знак пратэсту супраць падвышэньня дэпутацкага грашовага забесьпячэньня Штэфан Гайм адмовіўся ад свайго мандата, але не спыніў ні палітычнай дзейнасьці, ні літаратурнай працы. У 1995 годзе ён публікуе, у прыватнасьці, раман «Радэк» — пра нямецкага рэвалюцыянэра Карле Радэкэ, выгнаным з Бэрліну ў 1919 годзе й сталым спачатку адным з ідэолягаў сацыялістычнага будаўніцтва ў сталінскім СССР, а потым і адной зь ахвяр ім самім пабуджанага тэрору.

Яшчэ ў 1993 годзе Штэфан Гайм стаў першым нямецкім пісьменьнікам — ляўрэатам Ерусалімскай літаратурнай прэміі за ўнёсак у барацьбу супраць расізму й ксэнафобіі. Гэтым разам ён прыехаў у Ерусалім, каб выступіць на канфэрэнцыі, прымеркаванай да дня нараджэньня вялікага нямецкага паэта Гэнрыха Гэйнэ (1797—1856). Штэфан Гайм «падвёў» арганізатараў канфэрэнцыі. Замест абвешчанай у праграме тэмы ён загаварыў наогул не пра Гэнрыха Гэйнэ, які быў немцам, габрэям, грамадзянінам сьвету, назаўжды пакінуўшым Нямеччыну ў 1831 годзе, а пра іронію, якая працінае творчасьць вялікага паэта.

Па словах Вольфа Бірмана, спазнаўшы ад жыцьця спаўна, Штэфан Гайм і сысьці прымудрыўся на высокай гумарыстычнай ноце, прыняўшы сьмерць у Мёртвага мора.

Remove ads

Творы

На ангельскай мове

  • 1938 «Нацысты ў ЗША» (Nazis in U.S.A.)
  • 1942 «Закладнікі» (Hostages)
  • 1944 «Ва ўсьмешлівым сьвеце» (Of Smiling Peace)
  • 1948 «Удзельнікі грамадзкай кампаніі» (The Crusaders)
  • 1951 «Вачамі розуму» (The Eyes of Reason)
  • 1953 «Голдзбэрг» (Goldsborough)
  • 1958 «Канібалы й іншыя гісторыі» (The Cannibals and Other Stories)
  • 1959 «Касьмічны эпоха» (The Cosmic Age)
  • 1963 «Цені й агні» (Shadows and Lights)
  • 1964 «Паперы Андрэаса Лэнза» (The Lenz Papers)
  • 1963—1965 «Архітэктары» (The Architects written)
  • 1969 «Няўпэўнены сябра» (Uncertain Friend)
  • 1973 «Рэпартаж Кінг Дэвіда» (The King David Report)
  • 1975 «Каралева супраць Дэфо» (The Queen against Defoe)
  • 1977 «Пяць дзён у чэрвені» (Five Days in June)

На нямецкай мове

  • 1979 «Колін» (Collin)
  • 1979 «Маленькі кароль, які павінен быў вучыць дзіця й іншыя новыя казкі для разумных дзяцей» (Der kleine König, der ein Kind kriegen mußte und andere neue Märchen für kluge Kinder)
  • 1981 «Агасфэр» (Ahasver)
  • 1983 «Ата Троль. Спроба аналізу» (Atta Troll. Versuch einer Analyse)
  • 1984 «Чорная гара» (Schwarzenberg)
  • 1986 «Крыжакі вайны» (Reden an den Feind)
  • 1988 «Нэкралёг» (Nachruf) — аўтабіяграфія
  • 1989 «Мая кузіна — ведзьма й наступныя казкі для разумных дзяцей» (Meine Cousine, die Hexe und weitere Märchen für kluge Kinder)
  • 1990 «Пабудавана на пяску» (Auf Sand gebaut)
  • 1990 «Сталін пакідае памяшканьне» (Stalin verlässt den Raum)
  • 1990 «Умяшаньне» (Einmischung)
  • 1992 «Лямец» (Filz)
  • 1995 «Радэк» (Radek)
  • 1996 «Зіма нашай незадаволенасьці» (Der Winter unsers Missvergnügens)
  • 1997 «Жонкі заўсёды зьнікаюць і іншыя мудрасьці» (Immer sind die Weiber weg und andere Weisheiten)
  • 1998 «Паргфрыдар» (Pargfrider)

Пасьмяротна:

  • 2002 «Мужчыны заўсёды вінаватыя» (Immer sind die Männer schuld)
  • 2003 «Адкрытыя словы ва ўласнай рэчы» (Offene Worte in eigener Sache)
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads