Штэфан Ліхтштайнэр

швайцарскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Штэфан Ліхтштайнэр
Remove ads

Штэ́фан Ліхтшта́йнэр (па-нямецку: Stephan Lichtsteiner; нар. 16 студзеня 1984 году, Адлігеншвіль, Швайцарыя) — былы швайцарскі футбаліст, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Швайцарыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У юнацтве выступаў за цюрыскі клюб «Грасгопэр», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе ў сэзоне 2002—2003 гадоў. Пасьля сэзону 2004—2005 гадоў перайшоў у табар францускага клюбу «Ліль», стаўшы адным зь пяці швайцарскіх футбалістаў, які перайшлі ў клюбы Лігі 1 цягам лета лета 2005 году. Ён стаў сталым гульцом асноўнага складу клюбу ў сваім першым сэзоне і дапамог «Лілю» заняць выніковае трэцяе месца, каб забясьпечыць клюбу месца ў Лігу чэмпіёнаў на наступны год.

Пасьля добрых выступаў за нацыянальную каманду на Эўра-2008, некалькі клюбаў, як то «Пары Сэн-Жэрмэн» і «Эвэртан», выказалі зацікаўленасьць у падпісаньні гульца[5]. Аднак Штэфан адхіліў прапанову ПСЖ і, у ліпені, падпісаў кантракт зь італьянскім «Ляцыё» на чатыры гады. Паводле некаторых зьвестак сума трансфэру магла быць у раёне 1,5 млн эўра[6].

27 чэрвеня 2011 году «Ювэнтус» пацьвердзіў пераход Ліхтштайнэра за 10 млн эўра[7].

Міжнародная

Упершыню Штэфан вызываўся ў нацыянальную зборную Швайцарыі яшчэ ў 2005 годзе, аднак на пляцоўку не выходзіў. 11 лістапада 2006 году ён дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Бразыліі, якая скончылася паразай зь лікам 2:1.

Remove ads

Дасягненьні

«Грасгопэр»:

«Ляцыё»:

«Ювэнтус»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads