Шураны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шураны (да 1927 году — Вялікія Шураны; па-славацку: Šurany, па-вугорску: Nagysurány) — горад у раёне Новэ Замкі Нітранскага краю на паўднёвым захадзе Славаччыны.
Remove ads
Гісторыя
Археалягічныя дасьледваньні паказваюць, што абшар сучаснага гораду быў заселены яшчэ ў нэаліце. Упершыню горад упамінаецца ў 1138 годзе пад назвай «villa Suran» у лісьце вугорскага караля Бэлы II. У XIV стагодзьдзі тут пабудавалі крэпасьць. У 1663—1684 — пад турэцкай акупацыяй. У 1725 годзе крэпасьць была зьнішчаная. У 1832 годзе Шураны становяцца каралеўскім горадам. У 1854 годзе тут была заснаваная цукровая фабрыка (закрытая ў 2000)[3]. Горад быў часткай Вугоршчыны да 1920 году.
Remove ads
Геаграфія
Шураны палягаюць на вышыні ў 123 м над узроўнем мора і пакрываюць плошчу ў 59 812 км²[4]. Горад разьмяшчаецца на Дунайскай нізіне ля ракі Нітра за 13 км ад Новых Замкаў і прыкладна за 100 км ад Браціславы.
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва налічвае 10 491 чалавек. Нацыянальны склад: 97,28% — славакі, 1,12% — вугорцы, 0,64% — чэхі. Рэлігійны склад: 80,02% — рыма-каталікі, 14,76% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 1,19% — лютэране[4].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads